У ноч на 23 лістапада на асфальце ў парку Дружбы народаў, што ля плошчы Бангалор, і ў Кіеўскім скверы непадалёк ад кінатэатра «Кіеў» з’явіліся надпісы з патрабаваннем свабоды для лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча і актывіста арганізацыі Эдуарда Лобава.

Такім чынам маладафронтаўцы выказалі сваю падрымку зняволеным паплечнікам і патрабаванне да ўладаў вызваліць палітвязняў.

Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў знаходзяцца ў зняволенні больш за 11 месяцаў па сфабрыкаваным абвінавачанні ў хуліганстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?