Хацеў бы расказаць пра выпадак на матчы БАТЭ — «Вікторыя».

Даўно хацеў набыць шалік нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе, але не зялёны, а бел-чырвона-белы, ёсць такія, дакладней, былі. Перад матчам з «Міланам» выявілася, аднак, што гэта дэфіцытны тавар:

толькі ў адной з пяці палатак, што рэалізуюць футбольную атрыбутыку, знайшоўся такі шалік, і тое апошні! Астатнія прадаўцы на маё пытанне: «Вам што, забаранілі іх прадаваць?» — адказвалі аднастайна: «Тыпу таго».

Дык вось, на матчы з «Міланам» усё было, скажам так, добра… Але на гульні з «Вікторыяй» я быў страшэнна здзіўлены. Перад матчам, ужо на сектары, калі я накінуў гэты шалік на куртку,

да мяне падышоў старшына спецназа і запатрабаваў зняць яго, спасылаючыся на нейкі загад, што такія шалікі забароненыя! На маю просьбу загад, натуральна, не паказалі. Я атрымаў адказ: «Я вас папярэдзіў».
Давялося зняць шалік — бацька ўгаварыў…

А калі я ўсё ж зноў надзеў «варожы» шалік, да мяне падышоў спецназавец, зноў з просьбай зняць яго. Яму было гадоў 20, мне стала шкада яго — у вачах было разуменне маразму аддадзенага яму загаду. Калі ён не выканае загад свайго начальніка, ён панясе пакаранне. І так у нас усюды. Гэтая страшная сістэма працуе на страху і запалохванні.

У святле нядаўніх судоў у краіне не захацелася атрымаць 15 сутак… Бо лёгка ўсё павярнулі б так, што я лаяўся матам, гэта ў нас проста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?