У Малдове будзе ўведзена забарона на курэнне ў памяшканнях і прыватных транспартных сродках, у якіх знаходзяцца непаўналетнія, а таксама на продаж алкаголю ў грамадскіх забаўляльных месцах, месцах грамадскага харчавання, гандлёвых пунктах з 22.00 да 9.00.

Гэта прадугледжваюць папраўкі ў заканадаўства, якія ўхвалілі 24 лістапада дэпутаты малдаўскага парламента на сваім пленарным пасяджэнні.

Як адзначыла адзін з аўтараў законапраекта, віцэ-старшыня парламента Ліліяны Паліховіч, забарона на курэнне ў памяшканнях і прыватных транспартных сродках у прысутнасці непаўналетніх ўводзіцца для аховы здароўя дзяцей ад безадказнасці бацькоў, якія паляць у іх прысутнасці.

Забарона на продаж алкаголю ў грамадскіх забаўляльных месцах, грамадскага харчавання, гандлёвых пунктах з 22.00 да 9.00 уводзіцца для ўзмацнення жорсткасці захадаў барацьбы з курэннем і распіццём спіртных напояў, у тым ліку ў грамадскіх месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?