«Прыгавор Бяляцкаму з’яўляецца трывожным знакам кампаніі помсты, якую беларускія ўлады вядуць супраць праваабаронцаў», — гаворыцца ў заяве.

Паводле меркавання «Міжнароднай амністыі», прыгавор Бяляцкаму з’яўляецца палітычна матываваным, а самога праваабаронцу арганізацыя цяпер лічыць вязнем сумлення, які павінен быць неадкладна вызвалены.

Як ужо паведамлялася, 24 лістапада Бяляцкі быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?