Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер пацвердзіў, што 25 лістапада ў Маскве будзе падпісана пагадненне аб куплі газавым холдынгам другой паловы акцый «Белтрансгазу».

«Заўтра 100% забярэм «Белтрансгазу», — заявіў Мілер у чацвер у Петразаводску, паведаміла РІА Новости.

На пытанне, якіх пагадненняў можна будзе чакаць ад перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам, Мілер адказаў: «Там будзе падпісанне». Ён не стаў адказваць на пытанне, ці знізіць Расія цану на газ, што пастаўляецца ў Беларусь: «Заўтра пра ўсё даведаецеся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?