Права рэгулявання цэн на айчынныя медпрэпараты перадаецца ад Мінэканомікі Міністэрству аховы здароўя. Гэта прадугледжвае падпісаны 24 лістапада ўказ прэзідэнта № 547 «Аб унясенні дапаўнення і змянення ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72».

Дакумент прыняты «ў мэтах забеспячэння рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў пры закупцы лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці», паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

У адпаведнасці з указам № 72 адпускныя цэны на лекавыя сродкі, вырабленыя арганізацыямі краіны, рэгулююцца Міністэрствам эканомікі па пераліку, вызначанаму Саветам міністраў, шляхам устанаўлення іх гранічна максімальнага ўзроўню.

Цяпер у Міністэрстве аховы здароўя ствараецца дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці, на які ўскладаюцца функцыі правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі.

Пры перадачы Міністэрству аховы здароўя паўнамоцтваў па рэгуляванні цэн на лекавыя сродкі міністэрства будзе «несці адказнасць за абгрунтаванасць узроўню гэтых цэн, а таксама за рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў пры закупцы лекаў і фінансавае становішча фармацэўтычных прадпрыемстваў краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?