Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі 25 лістапада разгледзіць пытанне аб прызначэнні новага дзяржсакратара замест Паўла Барадзіна, які займае гэтую пасаду з 2000 года.

«Плануюцца да разгляду і кадравыя пытанні: аб прызначэнні новага дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы і кіраўніка камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя», — паведамляе РІА Новости са спасылкай на прэс-службу Крамля.

Раней з’явілася інфармацыя, што на месца Барадзіна можа быць прызначаны паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Рыгор Рапота. Сам ён 16 лістапада заявіў журналістам, што на той момант яму не прапаноўвалі заняць пасаду дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы.

Перад пасяджэннем дзяржсавета пройдуць перамовы Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі. «Гэта ўжо чацвёртая сустрэча лідараў за апошнія паўгода… Такі інтэнсіўны дыялог на вышэйшым узроўні сведчыць пра насычанасць парадку дня двухбаковага ўзаемадзеяння», — адзначаюць у Крамлі.

***

На пасяджэнні ВДС плануецца зацвердзіць бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2012 год, ухвалены сесіяй Парламенцкага сходу Саюза Расіі і Беларусі. «Аб’ём бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2012 год складае 4,872 млрд. расійскіх рублёў, у тым ліку адлічэнні Расіі — 3,167 млрд., Беларусі — 1,705 млрд.», — паведаміла прэс-служба.

На пасяджэнні таксама будуць закрануты пытанні знешнепалітычнага і ваенна-тэхнічнага ўзаемадзеяння, будзе зацверджана Праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2012–2013 гады.

«Сярод асноўных тэм, якія плануецца абмеркаваць як падчас сустрэчы лідараў дзвюх дзяржаў у вузкім складзе, так і на пасяджэнні ВДС — пытанні ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязяў», — паведамілі ў Крамлі.

Бакі маюць намер падвесці вынікі выканання Плана сумесных дзеянняў па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, паляпшэння параметраў плацежнага балансу, удасканалення ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ўзаемнага гандлю, што рэалізуецца з 2009 года.

«На пасяджэнні запланавана разгледзець гуманітарныя аспекты двухбаковага партнёрства. Будуць падведзены вынікі рэалізацыі канцэпцыі сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы на перыяд да 2010 года, падрыхтавана да зацвярджэння новая канцэпцыя на 2011–2015 гады. Гэты дакумент ахоплівае розныя сферы працоўных адносін, адукацыі, культуры і сацыяльных гарантый і скіраваны на далейшае забеспячэнне роўных правоў для грамадзян Расіі і Беларусі», — адзначылі ў прэс-службе.

Вышэйшы дзяржсавет, як чакаецца, таксама прыме рашэнне аб прысуджэнні прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне культуры.«Экспертным саветам пры пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы «ўхвалены прапановы міністэрстваў культуры Расіі і Беларусі аб прысуджэнні прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва народнаму мастаку Беларусі Г. Г. Паплаўск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?