У аўторак 22 лістапада палітычны аглядальнік дзяржаўнай газеты «СБ. Беларусь сегодня» Ігар Кольчанка даваў майстар-клас у Інстытуце журналістыкі БДУ. Сустрэча была арганізавана ў фармаце «пытанне — адказ».

Калі студэнты запыталіся ў Ігара, якіх замежных журналістаў ён чытае часцей за ўсё, на творчасць каго з іх арыентуецца, ён доўга не мог знайсці адказу. А пасля няўпэўненым голасам адказаў: «Ларыса Латыніна… чулі про такую?»

…Дзевяцікратная алімпійская чэмпіёнка гімнастка Ларыса Латыніна, напэўна, здзівілася б, калі даведалася, што мае досвед журналісцкай працы.

Насамрэч Ігар Кольчанка зрабіў памылку, няправільна назваўшы імя вядомай расейскай публіцысткі, журналісткі «Эха Москвы», «Новой газеты», «Газеты. Ру» і іншых СМІ Юліі Латынінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?