У Сяргея Грыца ў выніку штурханіны з’явіўся сіняк на руцэ.

 Выкручваюць рукі Таццяне Зяньковіч, фота Таццяны Гаўрыльчык.

Выкручваюць рукі Таццяне Зяньковіч, фота Таццяны Гаўрыльчык.

 Замінаюць працаваць Сяргею Грыцу, daylife.com

Замінаюць працаваць Сяргею Грыцу, daylife.com

 Гродна, ліпень 2011. Невядомыя ў цывільным заміналі працы журналістаў.

Гродна, ліпень 2011. Невядомыя ў цывільным заміналі працы журналістаў.

5 ліпеня ў Гродне павінны агучыць прысуд журналісту Андрэю Пачобуту. Працэс асвятляюць калегі Андрэя. У адзін з момантаў на вуліцы на фотакарэспандэнтаў напала група невядомых маладых людзей. Як паведаміў «НН» фотажурналіст Сяргей Грыц, невядомыя былі ў цывільным. Не прадстаўляючыся, яны накінуліся на журналістаў, перашкаджалі фатаграфаваць — штурхаліся, хапалі за рукі, фотааб’ектывы. У выніку штурханіны ў Сяргея Грыца з’явіўся сіняк на руцэ. Варта адзначыць, што падобная практыка пашырылася за апошнія гады. Супрацоўнікі міліцыі спецслужбаў ў цывільным не прадстаўляючыся нападаюць на фотакораў і відэааператараў, перашкаджаючы ім працаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?