У Салігорскім раёне Мінскай вобласці аўтамабіль «Фольксваген Гольф» на хуткасці сутыкнуўся з трактарам,
паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі.

Аварыя адбылася ўчора днём. У выніку сутыкнення кіроўца аўтамабіля дастаўлены ў бальніцу, а пасажыр — яго брат — загінуў на месцы.

Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 263 дарожна-транспартныя здарэнні, з іх 13 — уліковых. У выніку ДТЗ адзін чалавек загінуў і 15 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?