Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі канстатаваў рэзкае павелічэнне аб’ёму ўвозу легкавых аўтамабіляў у краіну.

«У разы павялічыўся аб’ём імпарту аўтамабіляў. Калі раней у дзень мы збіралі 4 мільярды мытных плацяжоў, то цяпер — 12–17 мільярдаў. За тры месяцы ў Беларусь увезена аўтамабіляў столькі ж, колькі за увесь мінулы год,« — заявіў Шпілеўскі, выступаючы на сесіі ніжняй палаты беларускага парламента 4 красавіка ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?