Цэнтральны выбарчы камітэт Казахстана абвясціў, што, паводле папярэдніх звестак, Нурсултан Назарбаеў перамог на праведзеных 3 красавіка прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы 95,5% галасоў.

Ніхто з іншых кандыдатаў не здолеў набраць больш за 2% галасоў.

Нурсултан Назарбаеў — нязменны прэзідэнт Казахстана з 1990 года. Чарговы — чацвёрты — тэрмін яго паўнамоцтваў складае пяць гадоў.

Акрамя Назарбаева, які балатаваўся ўжо на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін, у бюлетэнях значыліся прадстаўнік Камуністычнай народнай партыі Казахстана Жамбыл Ахметбекаў, сенатар Гані Касымаў і эколаг Мэлс Елеусізаў.

За Жамбыла Ахметбекава прагаласавалі 1,4%, за Мэлса Елеусізава — 1,2%, за Гані Касымава — 1,9%.

Галоўныя апазіцыйныя партыі байкатавалі выбары, спасылаючыся на недастатковы час для падрыхтоўкі і адсутнасць рэальнай канкурэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?