Блогер Яўген Ліпковіч апублікаваў у сябе ў ЖЖ адкрыты зварот да генпракурора з патрабаваннем распачаць крымінальную справу супраць кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча.

«Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь

ад Ліпковіча Я.А.

У сувязі з бесперапыннымі зваротамі Нацыянальнага банку РБ, іншых органаў кіравання РБ да міжнародных арганізацыяў, замежных дзяржаваў і грамадзянаў аб прадстаўленні крэдытных рэсурсаў, прашу распачаць крымінальную справу супраць старшыні праўлення Нацыянальнага банка РБ Пятра Пракаповіча па арт. 237 ч.2 (выцягванне крэдыту ці датацыяў) КК РБ і арт. 239 (Утойванне эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва)) КК РБ».

Нягледзячы на тое, што публікацыя з’явілася ў блогу 1 красавіка, артыкулы, паводле якіх аўтар заявы просіць прыцягнуць кіраўніка Нацбанка, выглядаюць вельмі пераканаўча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?