Да Дня яднання Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка, Гомель упрыгожылі дзяржаўныя сцягі, асобныя з якіх вывешаны ў перавернутым выглядзе

Да прыкладу, каля аднаго з супермаркетаў на праспекце Кастрычніка вісіць сцяг, зялёнае поле на якім размешчана зверху палотнішча, а не знізу, як на дзяржаўным сімвале.

У Гомелі гэта далёка не першы выпадак упрыгожвання будынкаў сцягамі, падобнымі да дзяржаўных. Да прыкладу, на выбарах у мясцовыя саветы ў красавіку мінулага года на адным з участкаў дзяржаўны сцяг з зялёнай паласой уверсе правісеў тры дні. Пасля таго як на гэта ўказаў актывіст грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Андрэй Аксёнаў, члены выбарчай камісіі перавесілі палотнішча правільна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?