«На справу» прыяцелі выходзілі пасля працы ў аўтамайстэрні і за адзін заход маглі «здабыць» да 10 адзінак гэтага аўтаабсталявання. Так працягвалася паўгода.

Кожны раз маладыя людзі прыязджалі на начную «падпрацоўку» на новай машыне, якую бралі «ў арэнду» ў сваіх кліентаў. Даследаваўшы практычна ўсе двары ў Партызанскім раёне, зламыснікі прыняліся ездзіць па ўсёй сталіцы.

Аператыўнікамі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска крымінальны дуэт быў затрыманы, і 21-гадовы і 22-гадовы зламыснікі апынуліся ў кабінеце следчага. Прычым апошні 8 гадоў назад ужо быў судзімы за махлярства. Падчас допыту маладыя людзі нават не ўсведамлялі, што ўчынілі нешта крымінальнае, і пацікавіліся, як хутка іх адпусцяць дадому.

У дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа за крадзеж, вынікам якой можа стаць да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Дарэчы, агульная шкода, прынесеная аўтаўладальнікам, склала каля $20 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?