Як паведаміў намеснік старшыні парламенцкай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Мечыслаў Касцюк, законапраект памяншае колькасць падаткаў і збораў, спрашчае парадак іх збірання і пашырае інвестыцыйныя льготы.

Праект закона прадугледжвае поўную адмену мясцовага збору на развіццё тэрыторый (цяпер збіраецца ў суме 3% ад прыбытку), мясцовага падатку на паслугі (5% ад выручкі), а таксама трох плацяжоў у складзе экалагічнага падатку. Гэта дазволіць у 2011 годзе знізіць падатковую нагрузку на эканоміку да 0,4% да ВУП і пакінуць у распараджэнні прадпрыемстваў больш чым 700 млрд. беларускіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?