8 студзеня пʼяны мужчына, узброены паляўнічай стрэльбай, зайшоў у памяшканне сельскай крамы і накіраваў зброю на прадавачку. Адзін з пакупнікоў паспрабаваў абараніць жанчыну, але атрымаў удар прыкладам па твары і нажом па руцэ. 

На гэтым злачынца не супакоіўся. З дапамогай усё той жа паляўнічай стрэльбы ён стаў разбураць вітрыны і абсталяванне крамы. 

Судовае паседжанне па гэтай справе адбылося 22 красавіка.

Мужчыну асудзілі па двух крымінальных артыкулах: па арт. 154 КК (катаванне), бо напярэдадні інцыдэнту ў краме ён на працягу некалькіх дзён збіваў сваю жонку, а таксама паводле арт. 339 (хуліганства). 

У судовым паседжанні абвінавачаны не стаў адмаўляць здзекаў з жонкі. Але па сітуацыі ў магазіне віну прызнаў толькі часткова. 

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы па сукупнасці злачынстваў прызначыў яму тры гады і тры месяцы калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Чытайце таксама:

BMW вылецеў з МКАД і перакуліўся ФОТАФАКТ

Кіроўца заснуў і ўрэзаўся ў дрэва на МКАД

На Палессі згарэла гняздо буслоў

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8