Знойдзеныя паліцыяй вінтоўкі. Фота: тг Bild

Знойдзеныя паліцыяй вінтоўкі. Фота: тг Bild

Вінтоўкі зроблены ў Кітаі і былі дастаўлены ў порт Гамбурга. Там кантэйнер са зброяй пагрузілі на таварны цягнік, які мусіў ехаць у Баварыю. Але ў выходныя ён застаўся на рэйках у Машэне — судзячы па ўсім, без усякай аховы, піша Bild.

Зламыснікі знайшлі цягнік і скралі 40 вінтовак тыпу М16. Яны закапалі вінтоўкі, упакаваныя ў скрынкі, пад зямлю ў лесе і замаскіравалі гэтае месца сабачымі фекаліямі.

Злачынцы, якія на той момант яшчэ былі невядомыя, пакінулі Германію і выставілі зброю на продаж у даркнеце.

Сабака-сышчык унюхаў пальчаткі, якія злодзеі пакінулі каля месца злачынства, а з дапамогай дрона з паветра была знойдзена схованка.

Следчыя зрабілі выгляд, што не знайшлі зброю і пачалі назіранне. Праз два тыдні былі арыштаваны двое грамадзян Беларусі, якія з'явіліся да схованкі, каб забраць зброю. На допыце яны захоўвалі маўчанне.

Клас
8
Панылы сорам
14
Ха-ха
15
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
25