Ілюстрацыйнае фота. Alex Babenko / AP

Ілюстрацыйнае фота. Alex Babenko / AP

У суботу недалёка ад Бахмута расейскія вайскоўцы расстралялі прынамсі семярых украінскіх ваеннапалонных, паведаміў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец.

«На відэа, якое нам удалося атрымаць, бачна, што ўкраінскія вайскоўцы здаюцца ў палон: іх рукі былі паднятыя ўверх, яны паказвалі, што бяззбройныя і не нясуць пагрозы. Расейцы павінны былі ўзяць іх у палон, але замест гэтага бязлітасна расстралялі», — заявіў ён.

Паводле слоў амбудсмена, наконт гэтага ён мае намер звярнуцца з афіцыйнымі лістамі ў ААН і МКЧК, каб арганізацыі зафіксавалі гэты выпадак «як чарговае парушэнне Расіяй нормаў міжнароднага гуманітарнага права».

Год таму, у пачатку сакавіка 2023 года, набыў розгалас расстрэл ўкраінскага вайскоўца, грамадзяніна Малдовы Аляксандра Маціеўскага, якога забілі пасля словаў «Слава Украіне!».

Чытайце таксама:

«Слава Украіне!» СБУ канчаткова ўстанавіла асобу расстралянага ў палоне байца. Зяленскі прысвоіў яму званне Героя Украіны

У Тбілісі адкрылі помнік Герою Украіны Аляксандру Маціеўскаму. Яго расстралялі пасля слоў «Слава Украіне!»

У Кіеве адкрылі помнік Герою Украіны, які мужна паводзіў сябе перад расстрэлам ФОТАФАКТ

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
18