Аўдзееўка. Фота: Kostiantyn Liberov/Libkos/Getty Images

Аўдзееўка. Фота: Kostiantyn Liberov/Libkos/Getty Images

Украіна вывела войскі з Аўдзееўкі

«Зыходзячы з аператыўнай абстаноўкі, якая склалася вакол Аўдзееўкі, каб пазбегнуць акружэння і захаваць жыцця і здароўе ваеннаслужачых, прыняў рашэнне аб вывадзе нашых падраздзяленняў з горада і пераходзе да абароны на больш выгадных межах», — напісаў у фэйсбуку Аляксандр Сырскі.

«Нашы воіны дастойна выканалі свой воінскі абавязак, зрабілі ўсё магчымае для знішчэння лепшых расійскіх воінскіх часцей, нанеслі ворагу значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. Прымаем меры па стабілізацыі абстаноўкі і ўтрыманні займаных пазіцый. Жыццё вайскоўцаў — самая высокая каштоўнасць. Аўдзееўку мы ўсё роўна вернем. Слава Украіне!», — дадаў Аляксандр Сырскі.

Google.maps

Google.maps

Аўдзееўка знаходзіцца прыкладна за 10 км на паўночны захад ад Данецка, на пачатак 2022 года яе насельніцтва складала 31,7 тыс.чалавек. Жорсткія баі за горад ішлі з мінулага кастрычніка, але ў апошнія тыдні яны сталі яшчэ больш інтэнсіўнымі. Паведамлялася, што нібы сам Пуцін паставіў задачу ўзяць Аўдзееўку. Горад называлі брамай у Данецк.

Чытайце таксама:

Украінская армія, імаверна, выходзіць з Аўдзееўкі

«Нашы вайскоўцы — гэта самае галоўнае, што ў нас ёсць» — Зяленскі пракаментаваў сітуацыю ў Аўдзееўцы

Буданаў: Украіне лягчэй вярнуць Крым, чым Данецк 

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
4