Аляксандр Лукашэнка. Фота: Kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Kremlin.ru

«Беларусь заўсёды была зацікаўлена ў мірнай квітнеючай Літве. Мы разам наладжвалі эканамічныя і гуманітарныя сувязі, гандлявалі, прыязджалі адзін да аднаго ў госці, стваралі сем'і. Літоўская Клайпеда традыцыйна з'яўлялася марскімі варотамі для беларускага экспарту», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка заявіў, што яшчэ некалькі гадоў таму «ніхто не мог нават уявіць, што літоўскія палітыкі змогуць так бяздумна забараніць нам наведваць Літву, пабудаваць сцены з калючым дротам на агульнай мяжы, нацэліць на нас зброю і нават паказваць, як нам жыць у сваёй краіне».

Тут ён не прыгадаў, што Літва ўвяла санкцыі ў адказ на рэпрэсіі ў Беларусі і дапамогу Расіі ў вайне супраць Украіны, а таксама дала прытулак дзясяткам тысяч беларусаў, што збеглі ад пераследу на сваёй радзіме. 

Лукашэнка дадаў, што міралюбівы беларускі народ адказаў на гэта падаўжэннем бязвізавага рэжыму для жыхароў Літвы, прапанаваў свае тавары, медыцынскія паслугі, электраэнергію, адчыніў дзверы санаторыяў, тэатраў, музеяў.

«Упэўнены, што цяперашняя сітуацыя ў нашых адносінах не адпавядае памкненням простых літоўцаў», — сцвярджае ён.

Лукашэнка ўжо які год запар звяртаючыся з віншаваннямі з нацыянальнымі святамі, віншуе народы, а не кіраўніцтва гэтых краін.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што ўпэўнены ў аднаўленні адносін з Літвой і Польшчай

Лукашэнка павіншаваў Папу Францішка з днём нараджэння

Лукашэнка заклікаў яшчэ адзін народ Еўропы аднавіць страчаныя сувязі

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3