«Быкаў узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень і быў у першым шэрагу змагання за аднаўленне незалежнасці Беларусі, за нацыянальнае Адраджэнне. Ён не баяўся казаць праўду ў твар дыктатару і апошнія гады жыцьця мусіў правесьці на чужыне, — гаворыцца ў размешчаным звароце. — Да гэтага часу ў сталіцы Беларусі, нягледзячы на шматгадовыя патрабаваньні грамадзкасьці, няма ні вуліцы Васіля Быкава, ні помніка выбітнаму пісьменьніку. Спыненыя і «быкаўскія дні» на ягонай малой радзіме, на Ушаччыне, якія штогод зьбіралі аматараў прыгожага пісьменства»

«Беларусь адродзіцца, калі не скарыцца чужой сіле», — прыгадваюць словы Васіля Быкава аўтары звароту.

«Пры сапраўды беларускай уладзе юбілей пісьменніка быў бы агульнанацыянальнай падзеяй, аднак цяперашні прамаскоўскі рэжым насаджае чужынскія святы», — падкрэсліваецца ў звароце.

Рада БНР адзначае, што пакуль памяць Васіля Быкава не ўшанаваная належным чынам на дзяржаўным узроўні, беларусы на Радзіме і ў замежжы маюць «і нагоду, і абавязак прадэманстраваць усяму свету «імя і сілу беларуса», увасобленую і ў постаці вялікага пісьменьніка, і ў асобах лепшых дачок і сыноў Беларусі, якія змагаюцца за яе свабоду».

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1