Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН

Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН

«Ні да якіх перамоваў Пуцін не гатовы. Пуцін ці яго атачэнне робяць гэтыя заявы, каб знізіць падтрымку краіны. Яны запускаюць гэтыя фэйкі, нібыта гатовыя да перамоваў. Але вы ведаеце выразна пазіцыю нашага прэзідэнта: ёсць 10 пунктаў формулы міру Уладзіміра Зяленскага. Чытайце ўважліва, там усё напісана», — сказаў Аляксей Данілаў у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі».

«Бо перамовы, якія прапануе Расійская Федэрацыя, даволі простыя, — гэта наша капітуляцыя. Мы не можам сабе дазволіць капітуляваць перад краінай, якая яшчэ 24 лютага пачала нас знішчаць. І мы і далей будзем ісці да перамогі», — перакананы сакратар РНБА.

Ён таксама кажа, што Кіеў хацеў бы мець значна лепшую сітуацыю па вызваленні ўкраінскіх тэрыторый.

«Але паралельна з гэтым працэсам, адбываліся вельмі буйныя і важныя падзеі на Чорным моры. Што тычыцца гэтай сітуацыі, то 20% флоту Расійскай Федэрацыі ўжо няма. Прычым гэта не нейкі там шаланды на 5-30 чалавек. Гэта велізарныя ваенныя караблі, якія мы адправілі туды, куды адправілі 13 красавіка 22-га года знакаміты флагман Чарнаморскага флоту «Масква», — зазначыў Аляксей Данілаў.

І тое, што адбылося сёння (26 снежня — рэд.) ноччу — яркае пацверджанне, што нашы вайскоўцы маюць разуменне пытання Крыма. І для нас ён з'яўляецца вельмі важным, як і астатнія нашы тэрыторыі».

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2