Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Сяргей Ерамееў — гэта беларус, якога расійскія ўлады абвінавачваюць у тэракце. Ён прызнаўся ў правядзенні дыверсіі ў тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі, якая мае стратэгічнае значэнне для гандлю Расіі з Кітаем. 

Ерамееў, калі верыць ягоным растыражаваным паказанням, свядома пайшоў на падрыў, устанавіўшы выбуховую прыладу. Ён ведаў, што гэта і для чаго.

У Беларусі Ерамееў страціў работу праз палітыку. Сяргей працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы ў 2020 годзе. Ён тады быў аператарам прыладаў. Яго фота з заявай пра далучэнне да стачкі публікавалі розныя каналы.

Сяргей Ерамееў, паводле інфармацыі «Белпола», нарадзіўся ў Наваполацку ў 1971 годзе. Усё жыццё пражыў у горадзе, у якім вырас. Ён з простай сям'і. Бацька Ерамеева рана памёр, а маці ўсё жыццё адпрацавала маляром у будаўнічым упраўленні. 

Ерамееў — шматдзетны бацька. У яго трое дзяцей. Праўда, з жонкай развёўся.

Чым займаўся пасля звальнення з «Нафтана», дакладна невядома. Раней СМІ са спасылкай на расійскія спецслужбы паведамлялі, што ён быў індывідуальным прадпрымальнікам.

Пад вартай Ерамееў як мінімум да 30 студзеня 2024 года. Утрымліваюць яго ў СІЗА горада Омска.

Па матэрыялах справы, выбухоўку Ерамееў атрымаў у Беларусі і правёз на Далёкі Усход. За гэта нібыта атрымаў грашовую ўзнагароду. Яму перадалі не менш за сем неўстаноўленых выбуховых прылад.

У выніку падрываў двух цягнікоў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэта ў Тынду і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі, загарэліся цыстэрны з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, што часова блакавала рух па магістралі. Пасля гэтага Ерамееў таксама быццам бы атрымаў грошы.

Былі распачатыя дзве крымінальныя справы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?