Андрэй Ягораў

Андрэй Ягораў

8 снежня дэлегаты Каардынацыйнай рады прынялі рашэнне, што новы склад арганізацыі будуць абіраць самі беларусы прамым галасаваннем. Выбары адбудуцца ў сакавіку 2024 года і будуць электроннымі, а ўсяго беларусам трэба будзе выбраць 120 «дэпутатаў». Восем з іх — гэта сябры асноўнага складу Рады, якія на гэты момант знаходзяцца ў зняволенні. 18 месцаў атрымаюць прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці.

«Людзі ў Беларусі змогуць прагаласаваць, зарэгістраваўшыся па нумары тэлефона, людзі па-за краінай — па дакуменце, які сведчыць асобу. Трэба будзе зарэгістравацца ў спецыяльнай сістэме для таго, каб атрымаць магчымасць прагаласаваць,

— патлумачыў «Люстэрку» схему Андрэй Ягораў. — Галасаванне будзе арганізавана з дапамогай розных сэрвісаў і дадаткаў і будзе чымсьці нагадваць тое, як гэта было зроблена ў платформе «Голас» у 2020 годзе.

Мы стараемся распрацаваць рашэнне, якое стане максімальна бяспечным. Як і любое тэхнічнае рашэнне, яно патрабуе часу і распрацоўкі. Бяспека — гэта адзіны момант, які можа спыніць нас ад правядзення выбараў у сакавіку».

Па словах Ягорава, выбары ў Каардынацыйную раду адбудуцца па прапарцыйнай выбарчай сістэме. Гэта значыць, беларусы будуць галасаваць не за асобных кандыдатаў, а за спісы прэтэндэнтаў. Максімальна можна будзе выбраць тры спісы, мінімальная колькасць кандыдатаў у кожным з іх складзе 10 чалавек.

Такія спісы змогуць фарміраваць палітычныя партыі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і любыя іншыя аб'яднанні грамадзян. Для гэтага трэба будзе падаць палітычную праграму на тэрмін не менш за два гады і дэкларацыю каштоўнасцяў, на аснове якіх сфарміраваны палітычны суб'ект.

Не менш за 40% кандыдатаў у кожным спісе павінны складаць жанчыны. Пры размеркаванні месцаў у спісах пераможцаў двое з пяці людзей, якія прайшлі ў Каардынацыйную раду ад кожнага выбарчага аб'яднання, таксама павінны быць жанчынамі.

Таксама Ягораў адзначыў, што праводзіць выбары будзе свая асобная Цэнтральная выбарчая камісія. Рашэнне аб механізме яе фарміравання яшчэ не прынята — гэта будзе зроблена ў найбліжэйшы час, а дзейныя дэлегаты КР прымуць спецыяльнае палажэнне аб ЦВК.

Агітацыйная кампанія на выбарах у КС пачнецца ў лютым. Гэта зроблена для таго, каб яна прайшла паралельна з афіцыйнымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, якія пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.

Паўнамоцтвы дзейнага складу Каардынацыйнай рады мінаюць 8 лютага 2024 года. Ягораў заявіў, што бліжэй да гэтай даты будзе прынята рашэнне альбо аб працягу працы бягучага склікання, альбо аб яе прыпыненні да фарміравання новага складу КР.

Чытайце таксама:

Ператрус адбыўся ў сяброўкі Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай

Падазраванымі па справе Каардынацыйнай рады праходзяць больш за 100 чалавек — СК

Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?