Свэн Вінке, вядомы камп'ютарны дызайнер і генеральны дырэктар вядомай кампаніі па вытворчасці відэагульняў Larian Studios, наведаў цырымонію ўручэння прэміі The Game Awards (TGA) 2023. Для гучнага мерапрыемства Свэн абраў незвычайны гарнітур — рыцарскія даспехі ў спалучэнні з сонечнымі акулярамі.

Свен Віке

Фота: форум cdn.9gag.com

Прэмія прайшла 7 снежня. Усяго за дасягненні ў галіне распрацоўкі гульняў сёлета была ўручана 31 узнагарода ў розных намінацыях: ад «Стваральніка кантэнту года», «Найлепшага трэнера па кіберспорце» да «Найлепшай ролевай гульні», «Найлепшай рэжысуры» і «Найлепшага сюжэту». Галоўны прыз дастаўся Baldur's Gate — гульні, распрацаванай фірмай Свэна Вінке. Верагодна, прыкметны лук павінен падкрэсліць статус пераможцы.

Сюжэт Baldur's Gate заснаваны на папулярнай настольнай ролевай гульні Dungeons & Dragons (Падзямеллі і Цмокі), дзеянне якой адбываецца ў адным з найбольш вядомых выдуманых гульнявых сусветаў — Забытых Каралеўствах (Forgotten Realms). Акрамя Baldur's Gate на рахунку бельгійскага распрацоўшчыка і іншыя паспяховыя праекты. Напрыклад, серыя ролевых відэагульняў Divinity.

Чытайце таксама:

Чалы пайшоў у Браму Балдура. Гэтую гульню фанаты чакалі амаль 20 гадоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?