Ілюстрацыйнае фота. Getty Images

Ілюстрацыйнае фота. Getty Images

Chatham House (Каралеўскі інстытут міжнародных адносін) сумесна з анлайн лініяй дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту oliviahelp.org правялі анлайн-апытанне ў Беларусі аб гендарным гвалце ў адносінах. Яно прайшло з 8 па 14 лістапада. Удзельнікамі былі 480 жанчын і 384 мужчыны. Як сцвярджаюць арганізатары, выбарка адпавядае структуры гарадскога насельніцтва і скарэктаванае на полу, узросту, памеру населеных пунктаў і ўзроўню адукацыі.

Тры з чатырох апытаных жанчын (74,7%) адзначылі, што ў апошнія 12 месяцах знаходзіліся ў адносінах. З іх заявілі, што падвяргаліся гвалту з боку партнёра:

  • псіхалагічнаму (7,7%)
  • эканамічнаму (4,7%)
  • фізічнаму (3,7%)
  • сэксуальнаму (1,5%).

Даследчыкі заўважаюць, што гэтыя лічбы не адлюстроўваюць рэальнага становішча, бо шмат хто з рэспандэнтак прызнаўся, што не заўсёды разумее розніцу паміж канфліктам і хатнім гвалтам.

Як паказала апытанне, кожная другая жанчына (50,8%) прызналася, што нікому не паведамляла аб тым, што адбылося. Калі ж усё ж такі жанчына вырашала звярнуцца за дапамогай, то ў першую чаргу гэта была міліцыя (40,5% пацярпелых) і тэлефон даверу (15,2%).

Сацыёлагі звяртаюць увагу, што адной з галоўных прычын адмовы ад звароту за дапамогай для жанчын з'яўляецца адсутнасць веры ў тое, што ім могуць дапамагчы. Аб гэтым паведаміла кожная пятая з пацярпелых (20,2%).

На думку кожнай восьмай (13,1%), зварот па дапамогу можа зрабіць яшчэ горш. Пры гэтым амаль кожная трэцяя з пацярпелых ад хатняга гвалту (29,8%) лічыць, што дастаткова распавесці сябрам і блізкім.

Чытайце яшчэ:

Жывуць на адну пенсію, сутыкаюцца з ашуканцамі, усім задаволены: вынікі апытання беларускіх пенсіянераў

Каго падтрымліваюць беларусы ў палесціна-ізраільскім канфлікце? — вынікі апытання

Такога цнатлівага пакалення даўно не было. Вось што вядома пра моладзь 13-24 гадоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?