Паводле сведчанняў відавочцаў, 6 снежня пасля абеду ў кватэру Змітра Лупача пачалі званіць міліцыянты. Калі пераканаліся, што ўнутры нікога няма, выклікалі «выратавальнікаў» з МНС, якія ўзламалі дзверы. Праз пэўны час міліцыянты выйшлі, а кватэру журналіста апячаталі.

«У кватэры няма нічога асаблівага. Хіба што засталіся дарагія для мяне рэчы, у тым ліку кнігі. Не ведаю, ці знайшлі сярод іх нешта «экстрэмісцкае». Каштоўнай маёмасці, накшталт дарагой бытавой тэхнікі, футраў і брыльянтаў у нас ніколі не было, таму зладзеям асабліва ўзяць там няма чаго», — пракаментаваў Беларускай асацыяцыі журналістаў здарэнне Лупач, які пасля ад’езду з радзімы цяпер жыве ў Варшаве.

Зміцер Лупач дадаў, што цягам апошніх двух месяцаў ён атрымліваў у тэлеграм правакацыйныя допісы і нават пагрозы ад незнаёмца пад нікам «Михаил Романов». Той пісаў, каб журналіст «перастаў займацца лухтой» і, «пакуль яшчэ не перайшоў рысу», звяртаўся ў камісію па вяртанні, каяўся і прыязджаў у Беларусь. За «пакаянне» «Михаил Романов» нават абяцаў незалежнаму журналісту «амністыю».

Чытайце таксама:

Правялі ператрус у журналіста Барыса Вырвіча

«Бралі нават медыкаў ведамаснай паліклінікі». Што вядома пра масавыя затрыманні ў Полацку і Наваполацку

Ператрус адбыўся ў сяброўкі Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?