Аўтары помніка расказалі, што працавалі над праектам больш за два месяцы. Каб стварыць дакладную скульптуру, яны выкарыстоўвалі пластылін, гліну, сілікон і камп'ютарныя тэхналогіі. Мастак-скульптар Алег Цось адзначыў, што ім важна было перадаць погляд загінулага героя.

Раней помнік Аляксандру Маціеўскаму паставілі ў горадзе Нежын на Чарнігаўшчыне, адкуль ён быў родам.

Аляксандр Маціеўскі трапіў у палон да расейцаў каля горада Салядар Данецкай вобласці і быў расстраляны імі за словы «Слава Украіне!» Пра гэта стала вядома пасля з'яўлення ў сеціве запісанага акупантамі відэа.

Чытайце таксама:

У Нежыне адкрылі мемарыял героям-абаронцам Украіны

У Тбілісі адкрылі помнік Герою Украіны Аляксандру Маціеўскаму. Яго расстралялі пасля слоў «Слава Украіне!»

У цэнтры Кіева з'явіўся мурал з выявай расстралянага расіянамі ўкраінскага байца

«Слава Украіне!» СБУ канчаткова ўстанавіла асобу расстралянага ў палоне байца. Зяленскі прысвоіў яму званне Героя Украіны

Брыгада Чарнігаўскай тэрабароны апазнала ў рэзанансным відэа свайго байца — яго расстралялі пасля слоў «Слава Украіне!»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?