Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы расказаў аб «пагрозах, якія фарміруюцца вакол Беларусі».

«Войны сёння зусім іншага характару. Яны маюць гібрыдны эфект: палітычныя, інфармацыйныя меры, эканамічныя санкцыі. Беларусь спрабуюць задушыць. З Беларусі робяць краіну-агрэсара, ствараюць калапс на мяжы», — патлумачыў Вальфовіч. 

Як піша БЕЛТА, па дарозе ў Брэст Вальфовіч «асабіста ацаніў маштаб вялікай колькасці» фур на мяжы.

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, цяпер уезду ў Еўрасаюз праз польскі пагранпераход «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») чакаюць больш як 1240 грузавікоў.

Вальфовіч звярнуў увагу на тое, што «з-за дзеянняў польскага боку еўрапейскія кампаніі нясуць страты, перавозчыкі адчуваюць нязручнасці». 

«Беларускі бок спрабуе нармалізаваць абстаноўку, стварыць элементарныя ўмовы для людзей. Суседнія «дэмакраты» аб гэтым не думаюць», — сказаў Вальфовіч. 

«Трэба ўсё вырашаць мірным шляхам, — дадаў ён. — Трэба шукаць пункты судакранання, знаходзіць шляхі, рашэнні, каб людзі жылі ў міры і добрасуседстве. Гэта самае галоўнае».

Памежныя пераходы на мяжы з Польшчай і Літвою былі закрыты гэтымі краінамі праз міграцыйны крызіс і саўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі. Таксама гэта быў адказ Польшчы на 8-гадовы прысуд журналісту Андрэю Пачобуту. Яго вызваленне Польшча называе ўмоваю адкрыцця памежнага перахода.

На гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка нечакана паляцеў у Пекін. Страту Беларуссю ранейшых транзітных магчымасцяў эксперты называюць прычынай незадаволенасці Пекіна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?