Паводле «Полацкгаза», цэласнасць балона звадкаванага газу і двухканфорачнай пліты не парушана. Краны на пліце і вентыль газавага балона зачыненыя.

Расследаванне працягваецца. Што стала прычынай выбуху, пакуль невядома.

Учора каля 19:30 у адной з кватэр двухпавярховага дома ў аграгарадку Захарнічы адбыўся выбух.

Жыхары васьмікватэрнага дома — 13 чалавек — былі эвакуяваныя. Трое дастаўлены ў Полацкую цэнтральную гарадскую бальніцу: двое дарослых і дзіця.

13-гадовы падлетак шпіталізаваны з гіперглікеміяй (стан, калі ў крыві хворага на цукровы дыябет павышаецца ўзровень глюкозы). Жанчына 1940 года нараджэння і мужчына 1976 года нараджэння дастаўлены ў бальніцу з траўмамі. У пенсіянеркі стан сярэдняй ступені цяжкасці, у мужчыны — цяжкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?