Деревянная ложка Драўляная лыжка A wooden spoon

Фота: Pavle Matic / vecteezy.com

Паставілі суп на пліту або варыце бульбу, а трэба адысці? А яно ўжо і пабегла! А чысціць пліту — не самае прыемнае.

Найбольш вада каляхуе і ўцякае пры гатаванні прадуктаў, якія ўтрымліваюць шмат крухмалу. Гэта ў тым ліку бульба, макарона.

Дасведчаныя людзі раяць: каб не стаяць каля пліты ўвесь час, кладзіце на каструлю драўляную лыжку. Галоўнае, каб даўжыня лыжкі была большай за дыяметр каструлі.

Драўляная лыжка — вадабойны (ці, па-навуковаму, гідрафобны) прадмет. Таму пры дакрананні да яе бурбалкі лопаюць і пена абсядае. Дрэва мае малую цеплаправоднасць, і яго тэмпература ніжэйшая за тэмпературу пары і шуму. Калі бурбалка дакранаецца да паверхні, якая мае ніжэйшую тэмпературу, то пара, якую яна ўтрымлівае, кандэнсуецца і вяртаецца ў вадкі стан, падаючы назад у каструлю.

Калі лыжка праляжыць доўга, гэты метад перастане працаваць, бо лыжка нагрэецца. Таму перыядычна здымайце яе і давайце астыць — або мяняйце на іншую.

І будзьце асцярожнымі, каб не абпячыся гарачай парай.

Чытайце яшчэ:

Як адчысціць жуйку з адзення

Пакладзіце абутак у маразілку. Эфект будзе нечакана станоўчым

Кіньце часнок ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?