Шарль Мішэль і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 21 лістапада 2023 года. Фота: Efrem Lukatsky / AP

Шарль Мішэль і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 21 лістапада 2023 года. Фота: Efrem Lukatsky / AP

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль скароціць свой візіт у Пекін на фоне рызык, што прэм'ер-міністр Венгрыі можа сарваць саміт лідараў ЕС у канцы снежня з-за ўкраінскага пытання, паведамляе выданне Politico.

Мішэль, які едзе ў Кітай на першы з 2019 года саміт ЕC—Кітай, «вернецца ў Брусэль, каб працягнуць абмеркаванне з лідарамі што да далейшых дзеянняў», сказаў чыноўнік у інтэрв'ю выданню Politico Brussels Playbook.

Мішэль вернецца са сталіцы Кітая раней — пасля першага дня сустрэч у чацвер. Часткова гэта адбудзецца з-за таго, што ў яго няма абароненай тэлефоннай лініі ў Пекіне, каб праводзіць перамовы з лідарамі ЕС без праслухоўвання з боку Кітая, адзначыў афіцыйны прадстаўнік.

Мішэль сустракаўся з Орбанам у Будапешце на мінулым тыдні, спрабуючы згладзіць напружанасць напярэдадні саміту лідараў ЕС.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон таксама запрасіў Орбана сустрэцца з ім у Парыжы ў канцы гэтага тыдня, каб паспрабаваць дасягнуць кампрамісу, паведаміў выданню Politico іншы чыноўнік.

У лісце ад 4 снежня, па дадзеных СМІ, Орбан заклікаў Мішэля зняць перамовы з Украінай аб уступленні ў ЕС з парадку дня саміту Еўрапейскай рады.

Венгерскі прэм'ер раней напісаў яшчэ адзін ліст прэзідэнту Еўрарады, у якім прыгразіў заблакаваць дапамогу ЕС Украіне і яе рух да сяброўства ў ЕС, калі лідары Еўрасаюза не пагодзяцца перагледзець усю сваю стратэгію падтрымкі Кіева.

Чытайце таксама:

Орбан прапанаваў адкласці на 10 гадоў перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС

Венгерскі прэм'ер Орбан: Рускія не прайграюць, у Маскве не будзе палітычных пераменаў

«Венгрыю ў ЕС ніхто не трымае». Барэль рэзка адказаў Орбану

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?