Вэбкам-мадэлі Вебкам-модели Webcam models

Вэбкам-мадэлі Каця (злева) і Марго. Скрын відэа maksimalno / YouTube

Як патрапілі ў мадэлі

Каця і Марго ў сферы вэбкам каля трох гадоў.

Па словах Каці, яны са сваім маладым чалавекам вырашылі паспрабаваць займацца вэбкамам пасля таго, як паглядзелі серыял Happy End, галоўныя героі якога на гэтым занятку зараблялі вялікія грошы і вялі цікавае жыццё.

«У нас быў матыў паспрабаваць з-за цікаўнасці. Пра заробак не было размовы. Мы купілі ўсё абсталяванне, паспрабавалі. Аказалася не так і страшна. Нават весела. І кожны дзень з ранку да вечара забаўляліся як маглі. Было, зразумела, не так, як у серыяле, але таксама нядрэнна».

Каця распавядае, што яна выконвае ўсе пажаданні кліентаў:

«Спачатку я капрызнічала, не рабіла тое, што не падабаецца. Потым зразумела, што «грошы не пахнуць». Што гавораць, тое і раблю. Зразумела, што ёсць пэўны «стоп».

Але я не шукаю пастаянных зносін. Магчыма, гэта было б і добра. Шукаць пастаянных кліентаў і потым з імі блізка камунікаваць. Але мне ад гэтага становіцца так млосна».

Чым розняцца вэбкам-сайты

Па словах Марго, ёсць два тыпы сайтаў — Premium i Freemium. На першых нельга ў адкрытым чаце паказваць геніталіі. На другіх можна рабіць усё, што заўгодна.

Марго. Скрын відэа maksimalno / YouTube

Марго. Скрын відэа maksimalno / YouTube

«На іх ёсць меню. Ты туды можаш запісаць нейкія дзеянні, якія будзеш выконваць, і іх кошт. <…> Ёсць дзяўчаты, якія працуюць толькі ў free-chat. У такім выпадку будзе шмат данатаў на розныя сумы. Магчыма, гэта больш выгадная схема працы. Я, наадварот, імкнуся больш сыходзіць у прыват», — распавяла дзяўчына.

Каці ж больш падабаюцца free-chat.

Марго звяртае ўвагу на мінусы працы. «Нават знаходзячыся ў сябе дома, працуючы без студыі, але з якім-небудзь памочнікам, ты можаш апынуцца ў сітуацыі псіхалагічнага гвалту. Гэта часткова твая адказнасць — ты павінна ведаць, у што ўблытваешся. Цябе могуць «нагрэць» на грошы. Гэта не ўсюды легальна. Урэшце, гэта складаная праца. Я б не назвала яе ідэальнай. Гэта прыкольна і лёгка для тых, хто хоча займацца нечым каляэратычным. Але яна не ідэальная».

Каця дадае, што гэта не лёгкая праца. «Трэба быць сэксуальна адкрытым, крэатыўным, камунікабельным, шчырым».

Якая матывацыя займацца вэбкамам

Марго распавядае, што пачынала сваю працу як эратычная мадэль. «Мне падабаецца быць на працы голай. Мне падабаецца сэкс. І клёва, калі ёсць магчымасць займацца тым, што табе падабаецца, і атрымліваць за гэта грошы».

Каця сцвярджае, што ў яе ўсё наадварот. «Я думала, што мне падабаецца сэкс і быць голай перад камерай. Але потым неяк з гэтым пайшоў разлад і засталіся толькі грошы.

Па словах Марго, у вэбкам-бізнэсе прасцей тым, хто адкрыты да сэксу. «Калі табе гэта лёгка, то можна зарабіць больш, чым у нейкім іншым месцы. Там ёсць графік. Табе трэба выходзіць на змены. Адпрацоўваць іх, як вахцёркі. Змена працягваецца каля 8 гадзін. Гэта зроблена для таго, каб людзі ведалі, калі цябе чакаць».

Каця. Скрын відэа maksimalno / YouTube

Каця. Скрын відэа maksimalno / YouTube

Каця дадае, што папулярныя мадэлі могуць дазволіць сабе выйсці на тры гадзіны. А навічкі працуюць і па 12 гадзін. Некаторыя могуць і 24 гадзіны быць анлайн.

«Сто гадзін не сядзела — не мадэль», — згадвае Марго распаўсюджаную фразу і тлумачыць, што столькі гадзін трэба выседзець за тыдзень.

Каця згадвае, што быў перыяд, калі яна для таго, каб прыцягнуць больш карыстальнікаў, выходзіла ў анлайн а 10-й гадзіне вечара, затым а 8-й раніцы выгульвала сабаку, снедала, прымала душ і працавала яшчэ да 3-й гадзіны дня. Затым спала і зноў выходзіла ў чат.

Па словах Каці, у лепшыя змены, калі прыходзілі пастаянныя кліенты, яна магла за 4 гадзіны зарабіць 1000 даляраў. Але гэта было вельмі рэдка і падчас працы на студыі, а не з дому. У асноўным стабільны заробак складае 200-400 даляраў за 8 гадзін.

Марго распавяла, што ў яе максімальна атрымлівалася зарабіць 1000-1200 даляраў за тыдзень.

Незвычайныя выпадкі і фетышысты

Каця распавядае, што дзіўных выпадкаў шмат. «Пытаюцца: «Ты адна жывеш ці з некім? У цябе сястра, мама, тата побач? Не хочуць яны да цябе далучыцца? Здараюцца запыты з жывёламі, выпіць мачу. Але гэта забаронена на вэбкам-сайтах. Таму адназначна не».

Па словах Марго, ёй падабаюцца фетышысты і дзяўчыне складана выбраць нешта дзіўнае, бо яна ўжо прывыкла. Марго заўважае, што на вэбкаме ўпершыню ўбачыла чалавека, якому падабаўся болбастынг.

«Калі я бачу нейкіх дзіўных фетышыстаў, я кажу «не». Я разумею, што можна сядзець у прываце, грошы капаюць, ты глядзіш. Але я не магу. У мяне душа не на месцы. Я думаю: «Ён мне за псіхатэрапеўта ўсё роўна не заплаціць».

Пра скандал вакол Камісаранкі і жонкі-вэбкамшчыцы

Дзяўчат спыталі, што яны думаюць наконт скандалу вакол коміка Славы Камісаранкі і яго жонкі, былой вэбкамшчыцы, якая не прызналася пра ранейшую прафесію.

«Тое, што яна гэтым займалася, не стромна. Стромна тое, што яна не прызналася, і стромна тое, як ён падаў на эмоцыях, не абдумаўшы, гэта грамадству, ведаючы, якая аўдыторыя», — разважае Каця.

Яна лічыць, што калі б комік абараніў сваю жонку, рэакцыя грамадства была б іншай.

«Мне здаецца, яго рэакцыя была цалкам адэкватная, — выказваецца Марго. — Нехта можа сказаць, што не варта было выносіць з хаты, але калі большая частка твайго жыцця такая публічная, не дзіўна, што давялося так зрабіць».

Марго дадала, што пытанняў ні да Славы, ні да яго абранніцы не мае.

«Зразумела, што ўсім хочацца быць у адносінах адкрытых, шчырых, але калі ты раптам высвятляеш пра свайго партнёра тое, у чым ён не прызнаваўся, давай падумаем пра тое, чаму ён не прызнаваўся, а не будзем адразу асуджаць. Але я ад яго, напрыклад, не пачула асуджэння».

Ці ўплывае праца вэбкам-мадэллю на сэкс у жыцці

Каця пагаджаецца з меркаваннем, што праца вэбкам-мадэллю ўплывае на сэкс у звычайным жыцці.

«У мяне было жорсткае выгаранне. Бо мы здымалі ў пары з партнёрам. Акрамя гэтага, па-за сайтам табе таксама пішуць людзі, якія хочуць нешта на замову. І ты вельмі шмат займаешся сэксам па працоўных момантах, і ў цябе няма ні сілаў, ні жадання глядзець на гэта ўсё ў нейкім іншым кантэксце. Калі нейкае рамантычнае спатканне, то хочацца. А калі гэта як «доўг», то не».

Па словах Марго, у яе таксама змяніліся адносіны да сэксу, цяпер ён павінен быць нейкім асаблівым, абвостраным.

Асабісты досвед дзяўчат сведчыць пра тое, што праца вэбкам-мадэллю ўплывае на псіхалагічны стан і адносіны з блізкімі. Па словах Каці, у яе выпадку праца прывяла да таго, што «перагарэлі» адносіны з маладым чалавекам.

«Гэта з-за таго, што мы рабілі ўсё без адмовы. Мы вельмі моцна пагрузіліся ў гэтую працу і потым сышлі ў дэпрэсію. Не хацелася адно аднаго бачыць, кранаць. Але з часам гэта праходзіць, калі вучышся ставіць межы ў свеце adult. Адзінае — змяніўся светапогляд у тым плане, што ты ўспрымаеш як норму тое, што для іншых людзей здаецца ненармальным».

Па меркаванні Марго, псіхалагічныя змены, які могуць адбыцца ў вэбкам-мадэлі, абумоўленыя не столькі спецыфікай працы, колькі псіхалагічным складам самога чалавека. «Калі ты туды ідзеш з разуменнем таго, што ты гатовы рабіць, ці можаш сказаць «не», гэтага не павінна адбыцца».

Чытайце яшчэ:

Жонка Камісаранкі: Шмат гадоў таму падзарабляла вэбкам-мадэллю, але даравала сабе гэту памылку

Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё

«Я дакладна не буду горда хадзіць з расійскім пашпартам». Порназорка, найбольш папулярная ў беларусаў, хоча атрымаць грамадзянства ЗША

Расійскія вэбкам-мадэлі выдаюць сябе за беларусак і ўкраінак, каб пазбягаць хэйту з-за вайны

«Чалавек, які вядзе справу, — мой аднакласнік». Онліфаншчыцу з Бераставіцкага раёна не затрымалі, яна дала інтэрвʼю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?