Законапраект быў прыняты ў другім чытанні на сесіі Палаты прадстаўнікоў 29 лістапада.

Ганаровае званне плануюць даваць тым, хто працуе ў медыясферы больш за 15 гадоў. Гэта «высокакваліфікаваныя работнікі юрыдычных асоб, якія маюць статус СМІ, дзяржаўных органаў і устаноў і іншыя асобы, якія вядуць дзейнасць у сферы масавай інфармацыі».

Ёсць і іншыя ўмовы. Званне можна атрымаць, калі ёсць «значныя заслугі ў развіцці дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, сродкаў масавай інфармацыі, павышэнні палітычнай культуры і сацыяльнай адказнасці грамадзян», паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?