Сам каментар бізнэсовец назваў магчыма, самым горшым за ўсю гісторыю яго пастоў у сацсетках, сярод якіх, як ён прызнаў, было нямала «дурных».

Адказваючы на ​​пытанне аб байкоце рэкламадаўцаў, уладальнік X заявіў, што адмовіўшыся ад рэкламы ў сацсетцы, кампаніі могуць не вяртацца. Ён назваў іх дзеянні «шантажом»: 

«Калі нехта спрабуе шантажаваць мяне рэкламай, шантажаваць мяне грашыма, ідзіце на х*й. Ідзіце на х*й. Гэта зразумела? Спадзяюся, што так.

«Мяне хвалюе рэальнасць дабра, а не ягонае ўспрыманне. І паўсюль я бачу людзей, якія клапоцяцца аб тым, каб выглядаць добра, робячы пры гэтым зло. Да дʼябла іх», — таксама заявіў бізнэсовец, крытыкуючы рэкламадаўцаў.

У тым жа інтэрвʼю Маск адзначыў, што рэкламны байкот прывядзе да гібелі Х.

«Гэта тое, пра што будуць ведаць усе на Зямлі, — сказаў ён. — Нас не будзе, і гэта адбудзецца з-за байкоту рэкламадаўцаў». 

Буйныя кампаніі, у тым ліку IBM, Apple і Disney, прыпынілі размяшчэнне рэкламы пасля таго, як Ілон Маск напісаў 15 лістапада ў сваім акаўнце «Вы сказалі чыстую праўду» ў адказ на паведамленне карыстальніка, які сцвярджаў, што габрэйскія абшчыны падтрымліваюць «дыялектычную нянавісць да белых». 

Маск неаднаразова заяўляў, што шкадуе аб публікацыі гэтага паста. Пры гэтым мільярдэр адмаўляў абвінавачанні ў антысемітызме. На фоне скандалу ён наведаў ізраільскі кібуц Кфар-Аза ля мяжы з сектарам Газа, на які 7 кастрычніка напалі баевікі ХАМАС.

Чытайце таксама:

Ілан Маск: ХАМАС павінен быць знішчаны

Маск падаў «тэрмаядзерны пазоў» на Media Matters за абвінавачванні ў антысемітызме

Маск паабяцаў блакаваць акаўнты ў твітары за антыізраільскія лозунгі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?