Красная плошча падчас эскалацыі напружанасці паміж Крамлём і кіраўніком расійскай ваенізаванай групоўкі «Вагнер», Расія, 24 чэрвеня 2023 г. Фота: Sefa Karacan / Anadolu Agency via Getty Images

Красная плошча падчас эскалацыі напружанасці паміж Крамлём і кіраўніком расійскай ваенізаванай групоўкі «Вагнер», Расія, 24 чэрвеня 2023 г. Фота: Sefa Karacan / Anadolu Agency via Getty Images

Згодна з законапраектам, з якім азнаёмілася ТАСС, замежніку, які ўязджае ў Расію ў перыяд знаходжання (пражывання) на тэрыторыі дзяржавы ў адпаведнасці з «пагадненнем аб лаяльнасці» будзе забаронена «дыскрэдытаваць у любых формах знешнюю і ўнутраную дзяржаўную палітыку РФ, органаў публічнай улады і іх службовых асоб».

Акрамя забароны на дыскрэдытацыю дзяржаўнай палітыкі РФ, замежнікам забараняецца адмаўляць «традыцыйныя сямейныя каштоўнасці», скажаць уклад савецкага народа ў перамогу над фашызмам.

«Згода аб лаяльнасці — гэта дазвол дзяржаўных органаў РФ на ўезд замежнага грамадзяніна ў РФ, з аднаго боку, і згода замежнага грамадзяніна, выказаная шляхам уезду ў РФ, з выкананнем забарон, устаноўленых у мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў РФ, з другога боку», — гаворыцца ў дакуменце.

Законапраектам прадугледжваецца, што іншаземцам таксама будзе забаронена праяўляць непавагу да разнастайнасці рэгіянальных і этнакультурных укладаў жыцця насельніцтва Расіі, традыцыйных расійскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў.

Паводле МУС, дакумент абмяркоўваецца і хутка будзе ўнесены ў Дзярждуму.

Клас
0
Панылы сорам
20
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2