Літаратура

«Згаладаўся па вершах». Зміцер Вішнёў расказаў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці

Новая эпоха раскідала беларускіх літаратараў па свеце, знішчыла былыя асяродкі, дзе ўсе маглі раз-пораз сустракацца і дзяліцца досведам. Адной з такіх пляцовак была кнігарня і выдавецтва «Галіяфы» з нязменным кіраўніком — паэтам і празаікам, мастаком і культуртрэгерам Змітром Вішнёвым, які цяпер жыве ў Германіі. Bellit.info гутарыць з вядомым аўтарам пра тое, што можа падтрымліваць пісьменніка ў гэты складаны час.

— Калі мы нешта губляем, надта каштоўнае, важнае, да нас прыходзяць роспач і крыўда. Што за пачуцці апаноўваюць вас, чалавека, якога пазбавілі справы жыцця, зруйнавалі працу дзясяткаў гадоў?

— Зразумела, што я ніколі б сам не стаў закрываць выдавецтва «Галіяфы», якому аддаў ладны кавалак жыцця — пятнаццаць гадоў. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці — шалёную арэнду, падаткі — праект быў паспяховым. За шмат гадоў вакол выдавецтва сфармавалася вялікае кола аўтараў (з улікам альманаху «Тэксты», лічба сягала далёка за сотню).

Апроч таго, была адладжаная праца з карэктарамі, рэдактарамі, вярстальнікамі, дызайнерамі, мастакамі, перакладчыкамі. Мы выдавалі ў сярэднім 50 арыгінальных пазіцый на год. Прыярытэтнымі былі кнігі айчынных літаратараў. Выдавецтва — гэта ж не жывы арганізм: калі закрылася адно, пры жаданні можна стварыць і новае. Зразумела, што ўвесь гэты працэс каштуе неймаверных высілкаў.

«Галіяфы» цяпер застаюцца толькі валанцёрскім праектам пры выдавецкай ініцыятыве «33 кнігі для іншай Беларусі». Замест выдання 50 кніг на год мы будзем дапамагаць у падрыхтоўцы да друку некалькіх беларускіх кніг. Нядаўна, супольна са швейцарскім выдавецтвам Diaphanes, была выдадзена анталогія «Нетутэйшыя: Reversion. Беларуская эксперыментальная драматургія («ТВЛ», «Бум-Бам-Літ»)».

У кожнай гісторыі шукаеш станоўчыя моманты. Цяпер я асабіста маю магчымасць больш актыўна займацца ўласнай творчасцю — пісаць кнігі і карціны. І атрымліваю ад гэтага вялікі кайф.

— А што яшчэ трымае? У чым знайшоўся сэнс?

— А сэнс ніколі і не губляўся — сям’я, творчасць. Гэта трымала і працягвае трымаць.

— Загаварылі пра творчасць. Ці пішацца зараз? І пра што хацелася б напісаць?

— Пішацца. Рознае і ў розных жанрах. Да прыкладу, да выезду з Беларусі я ўвогуле гадоў з сем не мог пісаць вершы. А калі летась выехаў на дзве месячныя літаратурныя рэзідэнцыі — спачатку ў Швецыю, у Амоль, потым у Нямеччыну, у Віперсдорф, — усё раптам змянілася: вершы пасыпаліся як грыбы ў кошык. Я адчуў, што вельмі згаладаўся па паэзіі.

Досыць доўга я забіваў унутры вершы і пачуцці як нешта непатрэбнае і недарэчнае. І толькі калі я вырваўся з беларускага канцлагера, мяне нібыта прарвала — я не мог супакоіцца. Новыя вершы запісваліся літаральна штодня. Цяпер пішуцца таксама і эсэ, апавяданні, патрошку працую над вялікай прозай.

Пра што пішацца? Пра тое, што адбываецца вакол, пра тое, што хвалюе, пра Берлін, дзе цяпер жыву, пра сяброў, пра вайну, пра рэпрэсіі ў Беларусі, пра капітана Бараду. Хацеў бы дапрацаваць раман цягам найбліжэйшых месяцаў.

Цяпер над маім зборнікам паэзіі «Непадпарадкаванне» працуюць перакладчыца на нямецкую мову Ніна Велер і рэдактарка Ірына Герасімовіч. Мяркуецца, што кніга выйдзе ў наступным годзе ў адным з нямецкіх выдавецтваў адразу па-беларуску і па-нямецку. 

Фота: Maximilian Gödecke

— Дзякуючы творцам, увайшоў у жыццё такі панятак, як плённая часіна дня/года. А напраўду, калі вам пішацца найлепш?

— Ведаю, што некаторыя пішуць па начах, а ў мяне ж наадварот самы плённы час — гэта першая палова дня. Даволі часта я раблю шмат запісаў у нататніку, потым пераношу іх на камп'ютар. Увогуле для мяне важна, калі я нешта запісваю, каб пад рукой была белая папера, бо на разлінеенай альбо ў клетачку мне працаваць нязручна. Бывае, што пішу і адразу на камп'ютары.

— Каб мне тварыць — дык трэба самота, зручная клавіятура, пачак цыгарэт і кава. І яшчэ каб ад раніцы з жонкай не пасварыўся. І каб з роднымі ўсё было добра. А вам?

— Раней у мяне была ўстойлівая звычка пісаць пад шум. Дачка крычыць ці спявае, у нешта гуляецца, ці нехта грыміць — я проста псіхалагічна адасабляўся ад усяго, анічога не заўважаў і працаваў над кнігай. Цяпер зноўку прызвычаіўся да камфорту — пішу зранку пасля таго, як адводжу дачку ў школу.

Падабаецца займацца творчасцю за шырокім сталом, які не завалены кнігамі, а нагадвае ўзлётную паласу. Безумоўна, кубак добрай чорнай кавы без цукру стымулюе да паглыблення ў тэкст. Увогуле люблю занатоўваць падчас вандровак — у цягніках, гатэлях, парках. Заўважыў, што мне добра пішацца, калі надыходзіць дэпрэсія ці пасля нейкай сваркі.

— Перад тым як сесці за працу… У вас ёсць нейкі асаблівы рытуал перад пачаткам працы ці перад пачаткам нечага новага?

— Напраўдзе, па-рознаму — усё залежыць ад абставінаў. Вельмі добра стымулююць да працы дэдлайны. Гэта, вядома, не тычыцца паэзіі, але добра спрацоўвае з эсэістыкай і прозай. Калі ведаеш, што праз тыдзень табе трэба здаць тэкст у выдавецтва, — сядаеш і пішаш.

Калі дэдлайн на цябе не цісне, можна доўга хадзіць вакол пісьменніцкага стала і, як кажуць, раскачвацца і прыдумляць сабе розныя адмазкі. Маўляў, сёння не пішацца, альбо сёння кепскі настрой, ці вось фабула не выбудоўваецца і гэтак далей. Я б жартам дадаў: трэба зрэдчас для сябе прыдумляць рытуал пад назвай «даць сабе чароўнага выспятка».

Дарэчы, пра каву, стол, паперу я ўжо казаў. Насамрэч, калі тэкст прэ, яго можна запісваць дзе заўгодна і на чым заўгодна.

— А дзеля чаго мы пішам і творым?

— Цудоўнае пытанне. І кожны адкажа сапраўды па-свойму. Хтосьці піша дзеля славы, хтосьці — дзеля грошай. Для кагосьці гэта можа быць псіхатэрапіяй.

Памятаю, у падлеткавым узросце я чытаў кнігу Андрэ Маруа «Тры Дзюма» і па-добраму зайздросціў Аляксандру Дзюма, які вельмі шмат пісаў, многа зарабляў, п’янстваваў — словам, жыў напоўніцу. Напэўна, шмат хто з нас марыў тады быць такім самым, запатрабаваным пісьменнікам.

Зайздросціў я тады, як гэта і не дзіўна цяпер, таксама Сервантэсу, які ў вязніцы стварыў свой знакаміты раман пра Дон Кіхота.

Самому мне сёння ўжо цяжэй адказаць на пытанне, навошта я пішу. Па-першае, я, напэўна, ужо і не магу без гэтага. Па-другое, гэта тое, што ў мяне лепш за ўсё атрымліваецца. Хочацца напісаць кнігу, якая будзе наватарскай і значнай.

— Кажуць: кожнаму аўтару — свой чытач. Можа, ёсць нешта ненатуральнае ў тым, калі адныя пісьменнікі літаральна абагаўляюцца ўсімі, а іншыя зусім невядомыя? Ці так павінна быць?

— Не думаю. Я перакананы, што ў сучаснай беларускай літаратуры шмат вектараў пераблытаныя.

Да прыкладу, сёння амаль кожны аўтар імкнецца залічыць свае творы да інтэлектуальнай літаратуры. Хоць большасць імёнаў, якія сёння на слыху, хутчэй працуюць на масавага спажыўца. І чытач гэты міф таксама легітымізуе, бо паведаміць сябрам, што ты прачытаў кнігу інтэлектуальнай паэзіі ці прозы, гэта значыць нібыта спрычыніцца да клуба абраных. Гэта нібыта крута. Таму мы і здзіўляем даволі часта замежнікаў сваёй літаратурнай папсой, якую выдаем за інтэлектуальны прадукт.

Да чаго гэта я вяду? На мой суб’ектыўны погляд, нашыя напраўдзе важныя сучасныя аўтары пакуль зусім не на слыху сярод айчыннага чытача, тым больш яны амаль невядомыя для замежнікаў. Бо

часцей за ўсё сёння перакладаюць на замежныя мовы самых актыўных і напорыстых, тых, што ўмеюць самапіярыцца. Але гэта не паказальнік літаратурнага ўзроўню.

Таму я думаю, што ў кожнага таленавітага пісьменніка свой непаўторны і пакручасты шлях і свой чытач.

— Наастачу: а чаго хочацца найбольш? Вось каб заўтра прачнуцца — і яно было?

— Прачнуцца ў бацькавай хаце разам з мамай і татам, папіць разам гарбаты, пагаманіць…

Чытайце таксама:

Выдавец Зміцер Вішнёў: Я вырашыў пакуль не спяшацца дахаты

Зміцер Вішнёў: «Галіяфаў» больш не будзе, і ў кніжнай прасторы пры цяперашнім рэжыме няма перспектыў

Агучаны кароткі спіс намінантаў прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

Каментары

«Дзюна: частка другая» — блакбастар, ідэальны да скрыгату ў зубах2

Хто забіў Францішка Аляхновіча. Адкрыты новыя факты11

Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага20

«Праціраю дзвярную ручку, бо яе могуць намазаць атрутаю». Пагаварылі з гомельскім псіхолагам, кватэру якой разграмілі сілавікі17

«З 3 па 6 клас насіў заплечнік аднакласніцы». Гісторыі людзей, у якіх ніколі не было сур’ёзных адносін9

МУС заявіла пра першую справу за адмаўленне генацыду беларускага народа12

Другі год запар на «Песні года Беларусі» перамагла нявестка Лукашэнкі25

«У памежнікаў маглі ўзнікнуць да мяне пытанні». Як беларусы абыходнымі шляхамі атрымліваюць польскі шэнген12

102-гадовая жанчына ўспомніла пра гады вайны, ды не ўлічыла ідэалогіі. Яе паправіў 74-гадовы камуніст15

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі5

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Удава Рыгора Барадуліна апублікавала нязвыклыя ўспаміны пра яго8

Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м15

«Я, калі закрываю працоўны ноўт у пятніцу ўвечары». Найлепшыя твіты тыдня5

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»11

Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі4

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

«Завербаваць Клімовіча. Каб сачыць за ім — завербаваць Грабінскага. Каб сачыць за Грабінскім — завербаваць Сергіевіча»: як НКВД хацеў паставіць заходнебеларускую інтэлігенцыю на калені4

Лізу, што памерла ўчора ў Варшаве, пахаваюць у польскай сталіцы4

Гісторыя чатырох жанчын, якія перажылі ГУЛАГ і паўстанне ў лагеры5

Самы актыўны даносчык Бамбіза на выбарах заняў апошняе месца з усяго Мінска — яму намалявалі 1,999%4

Усе навіны →
Усе навіны

Расія забараніла палёты самалётаў A-50 каля Украіны — брытанская разведка3

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова24

Памёр скульптар Ігар Голубеў

Аргенціна аддала Украіне верталёты, якія атрымала ад Расіі9

У Расіі выдалілі спасылкі на трэк Васі Абломава, прысвечаны Навальнаму6

У нядзелю надвор'е будзе яшчэ нішто сабе, а ў панядзелак пахаладае3

Лаўроў прыгразіў Пашыняну: Заявы Ерэвана прымушаюць Расію задумацца пра свае практычныя крокі7

Польскі Кангрэс жанчын звярнуўся да палітыкаў пасля смерці згвалтаванай беларускі13

У Грузіі затрымалі 10 чалавек за распаўсюд наркотыкаў. Сярод іх — грамадзяне Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і губернатара Шулейку

Галоўнае

Франак Вячорка: Пратасевіч зламаны, ён пад кантролем і не можа выехаць з Беларусі1

Дзе цяпер героі мемнага відэа БРСМ пра выбары-дурыбары?10

«У нас свае традыцыі выбараў, якія спрабавалі вытручваць, досвед з часоў Полацкага княства» — ЦВК3

«Парабала Лукашэнкі»: гэты артыкул расійскага Forbes Крэмль прымусіў выдаліць. Пераказваем яго змест43

Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м15

«Я, калі закрываю працоўны ноўт у пятніцу ўвечары». Найлепшыя твіты тыдня5

Жывая легенда Мінска: што чуваць у жанчыны, якая шмат год спявае пра Ісуса?16

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»11

На мяжы з Літвой пасля закрыцця двух памежных пераходаў сабраліся вялікія чэргі4

«Больш за паўтара метра ніхто не атрымліваў»1

Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі4

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

Работнік Мазырскага НПЗ забіў сябе праз праблемы на працы1

Арганізатары выбараў фактычна прызналіся ў фальсіфікацыях у Мінску. Сачыце за рукамі12

Айцішнік з Курска спрабуе зарабіць на беларусах, прадаючы ім «мёртвыя» вакансіі4

«Завербаваць Клімовіча. Каб сачыць за ім — завербаваць Грабінскага. Каб сачыць за Грабінскім — завербаваць Сергіевіча»: як НКВД хацеў паставіць заходнебеларускую інтэлігенцыю на калені4

Усе навіны →