Фота з інстаграма Аляксандра Туркевіча

Фота з інстаграма Аляксандра Туркевіча

«Неопалимі»— гэта праект, які дае ўкраінцам бясплатнае лячэнне рубцоў ад апёкаў і іншых ваенных траўмаў. 25 лістапада праект апублікаваў у інстаграме фатаграфію шнара неназванага ўкраінскага вайскоўца. Шнар мае форму свастыкі. Па паведамленні «Неопалимі», ён быў атрыманы ў выніку катаванняў у расійскім палоне, піша «Медуза».

Упершыню пра гэтага вайскоўца ў кастрычніку паведаміў ва інстаграме ўкраінскі дэрматолаг Аляксандр Туркевіч.Ён супрацоўнічае з праектам «Неопалимі» і лячыў байца.

«Сёння прыехаў на першую працэдуру. І расказваў, як яму, калі рэзалі лоб, казалі: «А калі б ты быў азоўцам — я б цябе на запчасткі разабраў», — гаварылася ў іншым допісе Туркевіча.

26 лістапада доктар напісаў, што публікацыя пра байца ў сацсетках «Неопалимі» выклікала вялікі рэзананс. «Калі «следчы камітэт РФ» з-за гэтага аб'явіць мяне ворагам і падасць у вышук — можна будзе лічыць, што жыццё ўдалося», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?