Ягор Шаранговіч. Фота: NHL.com

Ягор Шаранговіч. Фота: NHL.com

Беларускі форвард «Флэймз» Ягор Шаранговіч гуляў на левым флангу першага звяна. Яго партнёрамі сталі Эліяс Ліндхольм і Эндру Манджыпані, піша Belarushochey.by

На 21-й хвіліне Ягор дакладным кідком завяршыў контратаку «Калгары». Гэта яго пяты гол у сезоне.

На 43-й хвіліне пасля кідка Шаранговіча шайба адскочыла да Ліндхольма, які завёў яе ў сетку.

У канцоўцы Шаранговіч адабраў шайбу ў чужой зоне пры пустой браме суперніка, няўдала паспрабаваў кінуць, аднак снарад падхапіў Назем Кадры і паставіў кропку ў матчы. Шаранговіч зарабіў трэці бал у гульні.

У выніку Ягор правёў на лёдзе 14 хвілін 11 секунд, набраў 3 (1+2) балы, зрабіў 5 кідкоў (яшчэ 2 міма), здзейсніў адзін перахоп, выйграў 2 з 3 укідванняў (66.7%) і зарабіў паказчык карыснасці «+2».

На думку НХЛ Шаранговіч стаў трэцяй зоркай дня, на думку клуба — першай.

У гэтым матчы за «Калгары» беларускі абаронца Ілля Салаўёў не гуляў.

За «Вашынгтон» выступае Аляксей Протас. У гэтым сезоне ў беларуса дзве шайбы і пяць галявых перадачаў.

А заўтра раніцай можа правесці за «Арызону» першы ў гэтым сезоне матч Уладзіслаў Калячонак. Беларускі абаронца, які гуляе за клуб АХЛ «Тусон», мае выйсці на лёд супраць «Вегаса».

Чытайце таксама:

Два беларускія хакеісты згулялі ў матчы НХЛ на адкрытым паветры пры 50 тысячах гледачоў

У Беларусі стварылі жаночы хакейны чэмпіянат. Там будзе ўсяго тры каманды, і гэта нешта моцна нагадвае

ІІХФ уключыла хакейныя зборныя Беларусі і Расіі ў раскладку Алімпіяды-2026. Пры адной вядомай умове

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?