Увечары 22 лістапада на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Беняконі» лідскія памежнікі выявілі Volkswagen з неадпаведным ідэнтыфікацыйным VIN-нумарам кузава.

Кіроўцам аказаўся 28-гадовы беларус, які накіроўваўся з Літвы ў Беларусь. Мужчына прызнаўся, што падчас знаходжання за мяжой ягоны аўтамабіль зламаўся, і ён купіў ужыванае аўто той жа самай маркі, колеру і года выпуску. У Літве такія аўтамабілі можна купіць па цане 500—800 еўра.

У выніку транспартны сродак перадалі службовым асобам мытні. 

Чытайце таксама:

Унеслі змены ў правілы здачы экзамену на пасведчанне кіроўцы

Дазвол на пастаяннае пражыванне за мяжой не абавязковы, але для чаго ён? І што, калі не афармляць яго? Тлумачыць аддзел міграцыі

«Колькасць адмоў грамадзянам, якія не маюць карты паляка, вельмі вялікая». Якія шанцы цяпер у беларусаў здабыць шэнгенскую візу?

Пры перасячэнні літоўскай мяжы раварысты павінны будуць стаяць у агульнай чарзе з машынамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?