Хаўер Мілей. Фота: Rodrigo Abd / AP

Хаўер Мілей. Фота: Rodrigo Abd / AP

Новаабраны прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей прапанаваў Зяленскаму правесці ў сваёй краіне мірную канферэнцыю па Украіне з удзелам краін Лацінскай Амерыкі. Пра гэта паведаміла дарадца Мілея па замежнай палітыцы Дыяна Мандзіна, піша «Политика страны».

«Абраны прэзідэнт правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і прапанаваў, каб Аргенціна правяла канферэнцыю паміж Лацінскай Амерыкай і Украінай», — напісала яна ў Х.

Зяленскі па выніках размовы піша, што падзякаваў Мілею за ягоную «дакладную пазіцыю».

«Ніякага балансу паміж дабром і злом. Проста відавочная падтрымка Украіны. Мы абмеркавалі, як можна развіваць адносіны паміж Украінай і Аргенцінай, а таксама сувязі Украіны з іншымі краінамі Лацінскай Амерыкі. Я праінфармаваў абранага прэзідэнта аб нашым прагрэсе ў рэалізацыі «Формулы міру» і падкрэсліў важнасць удзелу Аргенціны ў нашых сумесных мірных намаганнях», — напісаў Зяленскі.

Ён запрасіў Мілея ва Украіну.

Мілей раней хваліў пазіцыю Трампа па Украіне, і крытыкаваў Байдэна. Хаця Трамп дакладна свой план не агучваў. Але даваў зразумець, што ён мае на ўвазе тэрытарыяльныя саступкі, на што не згодны Зяленскі.

Чытайце таксама:

Новы прэзідэнт Аргенціны хоча выйсці з БРІКС, куды краіна толькі што ўступіла

Прэзідэнцкія выбары ў Аргенціне — палігон для выпрабавання магчымасцей штучнага інтэлекту

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1