Трое школьнікаў 12, 13 і 14-ці гадоў гулялі па горадзе. Змёрзшы, зайшлі ў пад'езд інтэрната пагрэцца, паведамляе тэлеграм-канал «Обратная сторона».

У аднаго з іх была запальнічка. Не прыдумаўшы нічога лепшага, той падпаліў анучы на адной з дзіцячых калясак. Ледзь занялося полымя, дзеці збеглі.

Літаральна за пару хвілін сінтэтычныя каляскі ўспыхнулі як свечкі. Адзін з жыхароў з першага паверха спрабаваў патушыць пажар і атрымаў моцныя апёкі рук.

Ад агню вельмі пацярпела 11-гадовая дзяўчынка. З апёкамі 70% цела малая дастаўлена ў бальніцу.

Дзяцей хутка вылічылі па відэакамерах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?