Па словах трэнера, пасля таго, як клуб паведаміў аб тым, што перастане плаціць спартсменцы за кватэру з-за зніжэння спартыўных вынікаў, яна нібыта адмовілася трэніравацца, узяла адпачынак, а затым — бальнічны, піша «Трыбуна».

— Спачатку мы заплацілі ёй 5100 злотых (каля 1250 даляраў), а ў красавіку заплацілі ёй за кватэру ад клуба, дзе таксама жылі яе маці і сястра. Умовай было тое, што яна мусіла трэніравацца 40 гадзінаў на тыдзень.

У сувязі з тым, што яна не выйшла на працу, мы звольнілі яе па дысцыплінарнай падставе ў сувязі з яе адмовай. Гэтую інфармацыю яна атрымала заказным лістом з агаворкай, што можа звярнуцца ў суд, — сказаў Лях.

Чытайце таксама:

«Мусім толькі працаваць на яго, спаць і есці». Чаму найлепшая беларуская лучніца судзіцца з польскім трэнерам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?