Як паведамляе ведамства, па выніках кантрольных мерапрыемстваў летам 2023 года былі выяўлены «неабгрунтавана высокія тарыфы» на стаматалагічныя паслугі, якія ўстанаўліваюцца асобнымі прыватнымі клінікамі. Таму Мінздароўя было прынята рашэнне па пашырэнні цэнавага рэгулявання на стаматалагічныя паслугі — калі раней рэгуляваліся артапедычныя і зубатэхнічныя паслугі, то цяпер уведзена рэгуляванне яшчэ на тэрапеўтычныя, хірургічныя і, артадантычныя паслугі.

Мінздароўя распрацаваны праект пастановы і інструкцыі, у якіх устаноўлены максімальныя тарыфы на гэтыя віды паслуг. Цяпер арганізацыі, незалежна ад віду ўласнасці, не могуць устанаўліваць свае тарыфы вышэй за ўстаноўленыя пастановай. Пастанова Міністэрства аховы здароўя ўступіць у сілу да канца 2023 года.

Пасля ўвядзення новых цэн, паслуга «выдаленне малочнага зуба» ў сярэднім стане таннейшай на 33%, (было 127 руб., стане 85,60 руб.), «складанае выдаленне» — на 42%, (было 479 руб., стане 278 руб.), «лячэнне сярэдняга карыесу» — на 47% (было 163 руб., стане 86,40 руб.), прагназуе Мінздароўя.

«Увядзенне такога рэгулявання абумоўлена неабходнасцю павышэння даступнасці платных стампаслуг для насельніцтва Рэспублікі Беларусь», — даводзіць ведамства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?