Музыка8

«Саладуха заходзіць у грымёрку і задзірае футболку». Спявачка Ketevan пра закуліссе «Песні года», беларускіх зорак і трэш у бары «Аліўе»

Ці чулі новы альбом Лявона Вольскага Emihranty? Разам з ім там спявае Кетэван Асраташвілі, маладая спявачка з грузінскімі каранямі і цікавай біяграфіяй. Ніжэй — багатая на гісторыі гутарка з Кеці: пра дзяцінства ў пасляваеннай Грузіі, закуліссе «Песні года» і агітцягнік да Дня Перамогі і не толькі.

Фота: Darya Kaleda

Кетэван — грузінка па бацьку, ён і яе маці сустрэліся ў савецкім Мінску, калі тата дзяўчыны прыехаў туды на спаборніцтвы. Яна сама нарадзілася ў Тбілісі і пражыла ў Грузіі першыя пяць год жыцця, і мае з таго часу толькі цёплыя ўспаміны. 

Хаця жыццё ў Грузіі тады было няпростае: краіна страціла Абхазію, у Тбілісі пацяклі ўцекачы, эканоміка пайшла на спад. 

І, тым не менш, дзяцінства ў яе было шчаслівае — настолькі, наколькі гэта было магчыма. У дадатак да гэтага дзяўчына з цяплом кажа пра родных, з якімі і на адлегласці захоўвае добрыя адносіны:

«Максімальна ўдзячна бацькам за тое, як мы жылі, нягледзячы на ўсё, што адбывалася навокал. Запыталася ў мамы, у якім свеце яна мяне чакала, і гэта адбывалася ў вельмі страшным свеце, дзе страляюць і бамбяць. Часам не было святла, але бацькі ставіліся да гэтага такім чынам, што мы ў гэта гулялі і ўспрымалі гэта як гульню.

Мае бацькі перажылі ў свой час шмат войнаў, цяжкіх пераездаў з чатырма дачкамі, у жыгулёнку цераз горныя перавалы, мы жылі без электрычнасці. Гэта было вельмі падобна да краін, дзе цяпер вайна. Мае бацькі — вельмі шчырыя і цудоўныя людзі, якія гэта перажылі, уратавалі нас, далі нам усё, што маглі. З павагай стаўлюся да таго, што яны цяпер хочуць проста ціхенька жыць і рабіць тое, што могуць». 

Кетэван вярнулася ў Грузію, калі ёй было 25. Прыехала ў Тбілісі і, калі гуляла па горадзе, выпадкова апынулася на вуліцы ля свайго былога дома. Прызнаецца: у той візіт плакала штодзень, таму што быццам прыехала дадому і ўспрыняла Грузію як краіну з вельмі цёплымі людзьмі. І менталітэт у яе больш грузінскі, чым беларускі — хаця менавіта праз беларушчыну дзяўчына цяпер сама трапіла ў выгнанне.

І, тым не менш, Кетэван камфортна з беларусамі. Часам здараюцца канфлікты, і выглядае, што рэч у менталітэце: дзяўчына схільная казаць, што адчувае, а для беларускага боку эмацыйнасць і шчырасць можа выглядаць як злосць. А яшчэ, кажа спявачка, беларусам трэба вучыцца працы разам. Час адыходзіць ад нездаровай канкурэнцыі, да якой нас прывучыла жыццё пры рэжыме, бо калі творцы змогуць супрацоўнічаць, вынік можа атрымацца моцны.

Фота: Darya Kaleda

«У такіх канцэртах праяўляецца афіцыйны беларускі патрыятызм, ён ніякі»

Як гэта — калі беларускі і грузінскі менталітэты спалучаюцца ў адным чалавеку? 

«Я вельмі люблю быць у кампаніі, і гэта вельмі грузінская гісторыя, калі ты не можаш нават адзін паснедаць, тым больш мусіш у падарожжа ехаць з кімсьці, пра тое, каб сабраць усіх разам і ўсім зрабіць добра. Таксама адчуваю, што ад Грузіі ў мяне смеласць і шчырасць, бо гэта людзі, якія могуць сварыцца, крычаць адно на аднаго, але калі будзе цяжка, адзін прыйдзе да другога і дапаможа. То-бок сварка — гэта не пра нянавісць, а пра тое, што людзі часам маюць розныя меркаванні.

Фота: Uladzislau Papou

Што да беларускага, то я вельмі люблю і быць адной. Для мяне беларусы вельмі інтэлігентныя, еўрапейскія і талерантныя. Грузіны кажуць пра сябе, што яны найлепшыя ў свеце і зрабілі ўсё першымі, а ў беларусах шмат талерантнасці і тонкасці адчуванняў».

Кетэван некалі хацела паступаць у Акадэмію міліцыі, але думала вывучаць там права і ў выніку стаць адвакаткай, бо заўсёды мела жаданне кагосьці выратоўваць. Палітычны бок вучобы ў акадэміі не бянтэжыў дзяўчыну — пра палітыку ў яе сям’і не гаварылі.

Але калі дзяўчына прыехала ў Акадэмію МУС на дзень адкрытых дзвярэй, то адчула, што гэта не яе: «Пабачыла, як гэта ўсё выглядае, якія там ходзяць людзі і як яны жартуюць. Мне не падабаліся твары гэтых людзей, форма на іх выглядала непрыгожа, гумар у іх быў нясмешны, хаця яны стаялі і гагаталі».

Кетэван з ранняга дзяцінства на сцэне, але ўсё роўна думала пра адвакацкую кар’еру — маўляў, трэба ж атрымаць надзейную, «нармальную» прафесію, бо невядома чаго чакаць ад творчасці. Але пасля знаёмства з Акадэміяй МУС пайшла ў дзень адкрытых дзвярэй ва Універсітэт культуры. Пабачыла балетныя пачкі, пуанты, дырыжораў і адчула — там яе месца!

Дзяўчына грала ў тэатры, здымалася ў беларускім і расійскім кіно, хаця апошняе яна лічыць падпрацоўкай. У беларускіх тэатрах тады плацілі вельмі мала, а ў фільмах можна было хоць штосьці зарабіць, нават за маленечкую роль з адной рэплікай акцёры атрымлівалі 50 даляраў. Пра дзяржаўнае беларускае кіно дзяўчына выказваецца скептычна, але гатовая здымацца ў незалежных стужках.

У 2014—2015 гадах спявачка падарожнічала па Беларусі ў агітцягніку, прымеркаваным да Дня Перамогі. Прычыну тлумачыць проста — ёй, студэнтцы на той час, трэба было праявіць сябе як актыўнага чалавека, бо мела шанс перайсці на бюджэтнае навучанне.

«Мы спыняліся ў розных гарадах, на канцэрты прыходзілі людзі. Не ведаю, ці было ім патрэбнае гэтае свята, але нас сустракалі тысячы людзей. Ідэя сама па сабе класная: адрадзіць сцэны таго, як прыбывае цягнік з вайскоўцамі і аркестрам. У апошні дзень мы прыехалі ў Мінск, і там на 9 Мая адбываўся фінальны канцэрт.

У такіх канцэртах праяўляецца [афіцыйны] беларускі патрыятызм, ён ніякі. Ён не пра любоў да свайго краю, а пра адбыванне, і гэта вельмі адчуваецца.

На агітцягніку былі класныя людзі, і я пазнаёмілася там з музыкам, які стаў маім вельмі блізкім сябрам. Шчыра кажучы, я не адчувала ў гэтым ані любові, ані іншага шчырага пачуцця да сваёй краіны. Там проста ёсць цудоўныя людзі і людзі сістэмы, якія робяць сваю працу». 

Фота: Darya Kaleda

Гісторыя, якую Кетэван лічыць самай агіднай за ўвесь свой час на сцэне, звязаная з алкаголем. Гэта адбылося перад Новым годам на выступе ў мінскім бары «Аліўе», што за Палацам Рэспублікі.

Там маленькая пляцоўка для музыкаў, на якой, кажа спявачка, яна з музыкамі часцей за ўсё выконвала спакойную музыку — басанову ці джаз.

Падчас аднаго з такіх канцэртаў, згадвае спявачка, да яе павярнулася наведвальніца бара і пачала настойліва запытваць: «А весялей будзе?» Кетэван лічыць джаз і басанову дастаткова вясёлай музыкай, але слухачку такое тлумачэнне не задаволіла: «У нейкі момант яна падышла да мяне, калі я спявала, твар у твар, пачала ўзмахваць ручкай і казаць «Хачу весялей!» Я ўжо ўявіла сабе, як бяру яе за валасы і штурхаю аб сцяну, бо гэта было вельмі непрыемна і прыніжальна. Але там былі вельмі крутыя музыкі, я ведала, што яны ўсё сыграюць вельмі добра. Звярнулася да іх і папрасіла сыграць нешта знаёмае людзям, накшталт «Круціцца хутчэй Зямля».

Калі мы пачалі граць гэтую песню, на адмысловы абмежак, дзе стаяць толькі музыкі, збегся ўвесь бар і пачаў дзіка танцаваць. У нас не з’явіліся барабаны, мы не пачалі граць грамчэй ці актыўней. Проста пачалася знаёмая песня, і ўсе ўскочылі як шалёныя. Мы спявалі проста ўціснутыя ў сценку».

Скончылася тым, што з лесвіцы ля сцэны збягала дзяўчына ў паетках і ўпала на спявачку. Тая ўдарылася зубамі аб мікрафон. Вылаялася, сышла з залы, села ля лесвіцы і пачала плакаць: маўляў, чаму я мушу за 50 рублёў такое цярпець?

«Змагаюся за Беларусь не проста так»

Што для спявачкі сёння Радзіма — Беларусь ці Грузія? На гэтае пытанне яна адказвае кранальна: «Яно мне трошкі нагадвае маё дзяцінства, калі цябе клічуць да стала і запытваюць, маўляў, каго ты больш любіш — тату ці маму. У Грузіі я нарадзілася, мая кроў грузінская. А Беларусь — месца, дзе я вырасла, і мне важна пазмагацца за яе. Нездарма так здарылася, я адчуваю сваю адказнасць за тое, што адбываецца ў Беларусі.

Мне вельмі падабаецца дазнавацца пра Беларусь і яе гісторыю, пра тое, як за яе змагаліся. Для мяне вельмі цікавы феномен таго, што яна існуе, існуе яе гісторыя і мова, нягледзячы ні на што. Яно адбываецца ў мяне само сабой, і ты не будзеш змагацца за краіну, на якую табе пляваць.

Я змагаюся за Беларусь не проста так, а таму што я яе люблю і адчуваю адказнасць перад ёй».

Таксама Кетэван адзначае свой дуэт з Palina — песня «Месяц», якую яны выканалі разам, атрымала на сёння 3,5 мільёна праглядаў. Дагэтуль, кажа дзяўчына, ёй пішуць з добрымі водгукамі пра той выступ.

Але не ўсе выступы такія адназначныя. Спявачка згадвае канцэрт «Песня года — 2014», дзе трэк «Боль» яе гурта атрымаў прыз за найлепшы клубны хіт. Той дзень Кетэван згадвае са смехам: і праз тое, наколькі яна і яе песня не падыходзілі пад фармат падзеі, і праз абставіны самога канцэрта.

«Нас тады запрасілі ў Мірскі замак, і там адбылася вельмі смешная гісторыя. У грымёрцы сутыкнуліся з [Аляксандрам] Саладухам, мы ўспрымалі ўсё гэта як прыкол. Саладуха заходзіць у грымёрку і задзірае футболку — маўляў, паказвае мне свой загар: «З карабля — на баль!» Падыгрываю яму, пытаюся, адкуль ён. Адказвае: «Ой, толькі прызямліўся з Канаў!» Яшчэ расстаўляў на стале нейкія абразкі.

Мы выступалі пад плюс, хаця нам сказалі, што будзе мінус. Пад плюс — гэта з фанаграмай, то-бок з голасам, выключаным мікрафонам і музыкамі, якія сядзяць на сцэне, але не граюць. А насамрэч я выходжу на сцэну, пачынаю спяваць і мне ўключаюць плюс, і я думаю — што? Нам было цікава адчуць беларускую кухню, і мы яе адчулі, больш туды, здаецца, не залазілі», — усміхаецца спявачка.

Гэта быў 2014 год, яна толькі знаёмілася з беларускім шоўбізам, але такія мерапрыемствы так і не палюбіла. Кетэван кажа, што шукала варыянты, дзе выступіць, і праз гэта часам трапляла на незвычайныя канцэрты і да сістэмных людзей, але ўсё гэта ў выніку прывяло яе туды, дзе яна цяпер, і таму прычын шкадаваць няма. Нягледзячы ні на што, дзяўчына любіць сваё жыццё і называе сябе аптымісткай. Хаця і прызнаецца, што праца гэтаму часам перашкаджае:

«Я абсалютны аптыміст, нягледзячы на тое, што адчуваю шмат болю. Магу закрывацца і плакаць, улічваючы, што працую з навінамі. Заўсёды ведаю, што адбываецца, і ад гэтага страшна, няма адчування заўтрашняга дня, не кажу пра паслязаўтра і пра тое, што можа быць праз год, у мяне няма ніякіх планаў на сваё жыццё. Але стараюся ўспрымаць з пазітывам тое, што ёсць у мяне сёння, ва ўсім бачыць прыгожае». 

«Апошнім часам проста стаяла і чакала, калі па мяне прыедуць»

Кетэван з’ехала з Беларусі летам 2021-га. У 2020-м дзяўчына ўдзельнічала ў пратэстах, бо інакш не магла. Хацелася быць шчырай і далей, але жыццё паставіла перад выбарам:

«Мінск ужо быў не маім горадам, не магла ў ім выказвацца. Я чалавек творчы і вельмі эмацыйны, вельмі люблю шчыра выказваць усё, што адчуваю. Разумела, што ў мяне два варыянты: або я застаюся і ведаю, што мяне забяруць, або з’язджаю, працягваю жыць і рабіць штосьці важнае для мяне.

Але апошнім часам проста стаяла і чакала, калі па мяне прыедуць, бо ведала, што паводжу сябе актыўна, удзельнічала ў пратэстах. Рабіла ўсё, што магла, рабіла шмат, і вельмі цешуся таму, што гэта рабіла, а не адседжвалася на месцы». 

Амаль паўгода спявачка пражыла ў Кіеве, потым паехала ў Польшчу. Ненадоўга перабралася ў Вільню, але потым вярнулася ў Польшчу, бо там, аказалася, лягчэй легалізавацца. З цягам часу знайшла працу ў навінах на «Белсаце», часам ладзіць выступы ў варшаўскіх барах — кажа, што гэта бывае раптоўна, таму лепш сачыць за навінамі ў яе інстаграме. 

А яшчэ Кетэван удзельнічае ў спектаклі пра эмігрантаў, які ладзіць іншы беларус — рэжысёр Віталь Карабань. Яго паказваюць на польскіх фестывалях. Дзяўчына тлумачыць, што гэта гісторыя пра тыя моманты ў жыцці эмігрантаў, што палякі не бачаць і не разумеюць: «Яны лічаць, што ў нас няма праблем, акрамя як зрабіць дакументы, што мы ходзім на вечарыны і напіваемся. А часам чалавек выпівае, проста таму што хоча хоць на нейкі час адключыцца ад рэальнасці, хоча дзеля гэтага кудысьці схадзіць, патанцаваць, проста таму што так у яго атрымоўваецца выпусціць эмоцыі». 

Спявачка Кетэван Асраташвілі. Фота: Darya Kaleda

«Калі спяваю пра Газманава, заўсёды ўспамінаю сваю бабулю»

Апошняя на сёння вялікая праца Кетэван — удзел у альбоме Emihranty Лявона Вольскага. Туды дзяўчына трапіла нечакана для яе і атрымала шмат уражанняў.

«Альбом вельмі важны, бо цяпер мы ўсе маем шмат эмігранцкіх перажыванняў, і гэты альбом для нас зразумелы. Па выніку канцэртаў, якія мы ладзілі ў Польшчы, магу сказаць, што было вельмі ўтульна і душэўна. Людзі спявалі ўсе песні, нават тыя, падчас якіх я гэтага не чакала — камічныя ябацькаўскія песні, напрыклад, пра любоў да Газманава. Спявалі і больш цяжкія песні: калі я спявала Zoračka, хлопцы сталі плячо ў плячо і абняліся, і мяне гэта вельмі ўзрушыла. 

Людзі плакалі, калі былі песні пра вяртанне і пра тое, што невядома, калі гэта можа адбыцца. Гэта заўсёды былі вельмі прыгожыя людзі.

Калі мы спявалі ў Кракаве і я выйшла ў залу і пабачыла, якія ўсе цудоўныя, падумала: ды якога чорта мы ўсе павінны быць у іншых краінах? Як было б клёва трапіць на такі канцэрт у Мінску і сабраць там усіх!»

Спявачка верыць, што для беларусаў важна адрэфлексаваць эміграцыйныя перажыванні, дый проста ведаць, што ты — не адзіны, хто ўсё гэта цяпер адчувае. Важна зразумець да канца, што з табой адбылося, дый рэфлексія гэтая, хочам мы таго ці не, і так ідзе паміж намі. 

А яшчэ Кетэван рэкамендуе свае любімыя трэкі з альбома. Перш за ўсё, гэта пазітыўная кампазіцыя Lekar Ačuniaj, якую спявае Вольскі, а таксама Zoračka — гэта ўжо песня ад Кетэван. Дзяўчына тлумачыць, што тэма вайны яе моцна закранае:

у лютым-сакавіку 2022-га яна валанцёрыла на мяжы з Украінай і на вакзале, куды прыбывалі ўкраінскія ўцекачы, бачыла моманты, якія шмат у чым перавярнулі жыццё.

Згадвае таксама трэк Kalady ŭ Miensku і кампазіцыю Ja lublu Hazmanava: «А калі спяваю пра Газманава, заўсёды ўспамінаю сваю бабулю. Яна была цудоўным чалавекам, але вельмі прыслухоўвалася да таго, што па тэліку кажуць. Два гады таму, калі яна памерла, я не здолела наведаць яе пахаванне. Але цяпер я думаю, што яна мной ганарылася б, і ўспамінаю яе з усмешкай, калі спяваю».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Дзе кот, там і дом». Спявак Башлыкевіч — пра жыццё ў Амстэрдаме, новы альбом і беларускую сат'яграху

«Дядя Саша, без обид, но вам никто не рад». Пагутарылі з беларускім спеваком AP$ENT, чые песні збіраюць мільёны праслухоўванняў

Што трэба ведаць пра гурт Tor Band — музыкаў, якіх пакаралі жахлівымі тэрмінамі за іх хіты

Каментары8

  • Чарговы медыя start-up
    25.11.2023
    Беларусь вызваленая ад калабарацыі, слухайма чарговыя канцрты па заяўках )))
  • Belarusian from საქართველო
    25.11.2023
    Эмпатычная, прыгожая, таленавітая, светлая. А вочы якія, як блакітны тапаз, як беларускія азёры, як неба над грузінскімі гарамі.
  • Максим Дизайнер
    25.11.2023
    Belarusian from საქართველო,

    Иди проспись, прыгожи. Опять винища налакался

«Дзюна: частка другая» — блакбастар, ідэальны да скрыгату ў зубах2

Хто забіў Францішка Аляхновіча. Адкрыты новыя факты11

Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага20

«Праціраю дзвярную ручку, бо яе могуць намазаць атрутаю». Пагаварылі з гомельскім псіхолагам, кватэру якой разграмілі сілавікі17

«З 3 па 6 клас насіў заплечнік аднакласніцы». Гісторыі людзей, у якіх ніколі не было сур’ёзных адносін9

МУС заявіла пра першую справу за адмаўленне генацыду беларускага народа12

Другі год запар на «Песні года Беларусі» перамагла нявестка Лукашэнкі25

«У памежнікаў маглі ўзнікнуць да мяне пытанні». Як беларусы абыходнымі шляхамі атрымліваюць польскі шэнген12

102-гадовая жанчына ўспомніла пра гады вайны, ды не ўлічыла ідэалогіі. Яе паправіў 74-гадовы камуніст15

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі5

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Удава Рыгора Барадуліна апублікавала нязвыклыя ўспаміны пра яго8

Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м15

«Я, калі закрываю працоўны ноўт у пятніцу ўвечары». Найлепшыя твіты тыдня5

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»11

Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі4

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

«Завербаваць Клімовіча. Каб сачыць за ім — завербаваць Грабінскага. Каб сачыць за Грабінскім — завербаваць Сергіевіча»: як НКВД хацеў паставіць заходнебеларускую інтэлігенцыю на калені4

Лізу, што памерла ўчора ў Варшаве, пахаваюць у польскай сталіцы4

Гісторыя чатырох жанчын, якія перажылі ГУЛАГ і паўстанне ў лагеры5

Самы актыўны даносчык Бамбіза на выбарах заняў апошняе месца з усяго Мінска — яму намалявалі 1,999%4

Усе навіны →
Усе навіны

«Завербаваць Клімовіча. Каб сачыць за ім — завербаваць Грабінскага. Каб сачыць за Грабінскім — завербаваць Сергіевіча»: як НКВД хацеў паставіць заходнебеларускую інтэлігенцыю на калені4

Расія забараніла палёты самалётаў A-50 каля Украіны — брытанская разведка3

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова24

Памёр скульптар Ігар Голубеў

Аргенціна аддала Украіне верталёты, якія атрымала ад Расіі9

У Расіі выдалілі спасылкі на трэк Васі Абломава, прысвечаны Навальнаму6

У нядзелю надвор'е будзе яшчэ нішто сабе, а ў панядзелак пахаладае3

Лаўроў прыгразіў Пашыняну: Заявы Ерэвана прымушаюць Расію задумацца пра свае практычныя крокі7

Польскі Кангрэс жанчын звярнуўся да палітыкаў пасля смерці згвалтаванай беларускі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і губернатара Шулейку

Галоўнае

«Мне пашчасціла. А Лізе — не». Пасля смерці беларускі ў Варшаве ў сеціве шырыцца хэштэг #хопіцьгвалціць — вось што пішуць 

Франак Вячорка: Пратасевіч зламаны, ён пад кантролем і не можа выехаць з Беларусі1

Дзе цяпер героі мемнага відэа БРСМ пра выбары-дурыбары?10

«У нас свае традыцыі выбараў, якія спрабавалі вытручваць, досвед з часоў Полацкага княства» — ЦВК3

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі5

Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м15

«Я, калі закрываю працоўны ноўт у пятніцу ўвечары». Найлепшыя твіты тыдня5

Жывая легенда Мінска: што чуваць у жанчыны, якая шмат год спявае пра Ісуса?16

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»11

На мяжы з Літвой пасля закрыцця двух памежных пераходаў сабраліся вялікія чэргі4

«Больш за паўтара метра ніхто не атрымліваў»1

Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі4

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

Работнік Мазырскага НПЗ забіў сябе праз праблемы на працы1

Арганізатары выбараў фактычна прызналіся ў фальсіфікацыях у Мінску. Сачыце за рукамі12

Айцішнік з Курска спрабуе зарабіць на беларусах, прадаючы ім «мёртвыя» вакансіі4

Усе навіны →