Фота: spb.restoran.ru

Фота: spb.restoran.ru

Ніжняя палата парламента Італіі ў чацвер ухваліла закон аб забароне выкарыстання прадуктаў харчавання і кармоў, вырашчаных у лабараторыях, паведамляе ANSA.

Паколькі Сенат ухваліў ініцыятыву, яна ўступае ў сілу.

Закон, ініцыяваны міністрамі сельскай гаспадаркі Італіі Франчэска Лалабрыджыда і міністрам аховы здароўя Арацыа Скілачы, прадугледжвае забарону вытворчасці, спажывання і прасоўвання «ежы і кармоў, вырашчаных з клеткавых культур».

Парушэнне закона прадугледжвае штраф да 150 тысяч еўра і прымусовае закрыццё прадпрыемстваў, якіх прызналі вінаватымі ў парушэнні. Ім таксама могуць забараніць атрымліваць дзяржфінансаванне на тэрмін да трох гадоў.

Правы італьянскі ўрад падаваў законапраект як крок для абароны нацыянальнага вытворцы і традыцый.

Супраць выступілі групы па абароне жывёл і асацыяцыі, якія падтрымліваюць развіццё «клетачнай» сельскагаспадарчай прадукцыі, сцвярджаючы, што закон перакрэсліць прагрэс італьянскіх даследчыкаў у гэтай галіне.

Цэнтрысцкая і левая апазіцыя Італіі замест гэтага паказвала, што такая аднабаковая забарона — першая на тэрыторыі Еўропы — супярэчыць сельскагаспадарчай палітыцы ЕС і можа прывесці да праблем, калі Еўрасаюз урэгулюе пытанне сінтэтычнай ежы.

Чытайце таксама:

Сярэдні чэк у краме складае 22 рублі

«Чорная пятніца» ў Беларусі: куды пайсці на шопінг

«Гэта, натуральна, не суперфуд». Чым карысная і шкодная бульба і як часта яе есці?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?