Фота: Chantel Hammer, facebook.com

Фота: Chantel Hammer, facebook.com

Праз 10 тыдняў пасля таго, як амерыканец Рыч Мур адправіўся ў горы і не вярнуўся, ратавальнікі знайшлі яго жывога сабаку, які заставаўся побач з целам гаспадара. Джэк-расэл-тэр'еру Фіні ўдалося выжыць, бо ён паляваў на мышэй і іншых дробных жывёл, піша Бі-бі-сі.

71-гадовы Рыч Мур планаваў падняцца на пік Блэкхэд у штаце Каларада 19 жніўня. Ён узяў у паход свайго сабаку па мянушцы Фіні, але дадому яны не вярнуліся.

Ратавальнікі доўга шукалі іх на стромкім заходнім схіле гары паміж месцам, дзе была прыпаркаваная машына Мура, і вяршыняй, якая знаходзіцца на вышыні 3800 метраў над узроўнем мора. Але пошукі выявіліся беспаспяховымі.

Пошукавыя службы апублікавалі аб'явы з фотаздымкамі для іншых горных энтузіястаў.

У выніку 30 кастрычніка цела зніклага мужчыны знайшоў паляўнічы. Яго знайшлі ў Нацыянальным парку Сан-Хуан, прыкладна з 2,5 км на ўсход ад вяршыні піка Блэкхед. Побач знаходзіўся жывы Фіні.

Сабака важыў менш за тры кілаграмы: ён страціў прыкладна палову вагі. Перш за ўсё Фіні адвезлі да ветэрынара, а затым вярнулі сям'і загінулага гаспадара.

«Гэта выдатная гісторыя. Сабака не толькі здолеў выжыць, але і прадэманстраваў сваю адданасць гаспадару», — адзначыла Дэлінда Ван-Брайцін з мясцовай групы ратавальнікаў-валанцёраў.

Паводле слоў ратавальнікаў, сабаку нейкім цудам удалося не стаць ахвярай драпежнікаў, якія жывуць у лесе, такіх як пумы, каёты і мядзведзі. А сілкаваўся ён, відаць, за кошт палявання на дробных млекакормячых.

«Джэк-расэлы-тэр'еры [гэтай пароды і ўкраінскі Патрон — паляўнічы на міны — НН] — даволі моцныя маленькія сабачкі», — сказала Ван Брайцін агенцтву Associated Press.

«Мы вельмі рады, што Фіні вярнуўся ў сям'ю. Яны страцілі любімага чалавека, але ў іх застаўся яго выдатны, адданы сабака», — дадала яна.

Паводле даных мясцовых уладаў, Мур памёр ад пераахаладжэння, з-за якога ён мог страціць здольнасць арыентавацца ў прасторы.

Сябры Мура распавялі выданню Outsider, што ён быў добрым горным турыстам і раней ужо пакараў пік Блэкхед разам з сябрам. На гэты раз ён узяў з сабой толькі Фіні, і, па словах жонкі Мура, Даны Холбі, яна спрабавала адгаварыць мужа ад гэтага паходу, але беспаспяхова.

Калі Холбі даведалася, што Фіні выжыў у дзікай прыродзе 10 тыдняў, жанчына была здзіўленая. Яны з сынам плакалі, калі забіралі сабаку з ветэрынарнай клінікі, распавяла яна часопісу Outsider.

Чытайце таксама:

Сабака Маі Санду ўкусіў прэзідэнта Аўстрыі

Спачатку ля Чырвонага касцёла пасяліўся адзін сабака, потым прыйшоў другі

На лецішчы ля Гродна суседскі сабака загрыз памеранскага шпіца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?