Калумбарый для хатніх жывёл у Харкаве. Фота: city.kharkov.ua

Калумбарый для хатніх жывёл у Харкаве. Фота: city.kharkov.ua

У сталіцы могуць арганізаваць калумбарый для хатніх жывёл. Пра гэта на сустрэчы з калектывам прадпрыемства «Фаўна горада» паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун, пішуць «Мінск-Навіны».

Ён распавёў, што такі досвед актуальны ў іншых краінах, напрыклад, у Расіі.

У маскоўскім калумбарыі для хатніх жывёл можна арандаваць ячэйку для памерлага гадаванца на год. У далейшым, калі ўладальнік не падаўжае арэнды, ячэйку вызваляюць і здаюць іншым ахвотным.

— У мінчукоў шмат хатніх жывёл. Ёсць уладальнікі, якія хочуць, каб у любімых гадаванцаў было месца пахавання. Таму разгледзім пытанне стварэння такога калумбарыя, — сказаў А.Корзун.

Дырэктар «Фаўны горада» Тамара Царыкоўская адзначыла, што такая паслуга ў горадзе магла б быць запатрабаванай, тым больш што стыхійныя могілкі хатніх жывёл перыядычна з'яўляюцца ў лясных масівах. У той жа час, па словах кіраўніка, мінчане ўсё часцей прывозяць памерлых гадаванцаў у «Фаўну горада» для далейшай утылізацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?