Фота: СК

Фота: СК

Вядома, што пры стэрылізацыі гатовай прадукцыі ў аўтаклаве адбыўся зрыў накрыўкі з выкідам пары, вады, а таксама металічных слоікаў з кансерваванай прадукцыяй. Цялесныя пашкоджанні атрымалі пяць чалавек, якія былі ў непасрэднай блізкасці да аўтаклава.

Сярод пацярпелых 50-гадовы мужчына і чатыры жанчыны ва ўзросце ад 31 да 55 гадоў. Дзве жанчыны знаходзяцца ў рэанімацыі, адна — у цяжкім стане.

Следчыя правялі паўторны агляд месца здарэння, канфіскавалі механізмы кантролю ціску і тэмпературы аварыйнага скіду пары. Вядзецца допыт сведкаў.

Распачата крымінальная справа па ч.1 арт.306 (парушэнне правілаў аховы працы) Крымінальнага кодэкса. 

Чытайце таксама:

«Апёкі гарачай парай твару, шыі, тулава, рук і ног — стан цяжкі». У Бальніцы хуткай дапамогі расказалі пра стан жанчын, якія пацярпелі ў выніку здарэння ў Оршы

На заводзе ў Оршы адбыўся выкід пары, траўмаваныя пяцёра рабочых

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0